Любоў Чаркашына (нар. 23 снежня 1987, Брэст) — беларуская гімнастка і трэнер, бронзавая медалістка Алімпійскіх гульняў 2012 года ў індывідуальным першынстве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2011).
Біяграфія
На міжнародным узроўні дэбютавала ў 2003 годзе. Завяршыла спартыўную кар’еру пасля Алімпійскіх гульняў 2012 года. Затым працуе як трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы.
На прэзідэнцкіх выбарах 2015 з’яўлялася даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі[3].
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].
Асабістае жыццё
Замужам за футбалістам Віктарам Малашка.
Спартыўныя дасягненні
Зноскі
Спасылкі