Луіс Рэдонда

Луіс Рэдонда
Дата нараджэння 24 жніўня 1889(1889-08-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1973(1973-08-14) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род войскаў Cavalry of Spanish Army[d]
Званне дывізійный генерал[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Grand Cross of the Royal and Military Order of Saint Hermenegild Grand Cross of the Military Merit - White Badge

Луіс Рэдонда Гарсія (ісп.: Luis Redondo García; 24 жніўня 188914 жніўня 1973) — дывізійны генерал Узброеных сіл Іспаніі, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Біяграфія

На ваеннай службе з 31 жніўня 1908 года. Змагаўся ў Іспанскім Марока ў ходзе Рыфскай вайны[1]. 4 ліпеня 1925 года атрымаў званне капітана кавалерыі[2].

Калі была абвешчана Другая рэспубліка, добраахвотна звольніўся з арміі, будучы незадаволеным новым рэжымам. З пачаткам антыцэркоўнай кампаніі ўступіў у кантакт з членамі Традыцыяналісцкай Камуніі[3].

У жніўні 1932 года прымаў удзел у «Санхурхадзе», няўдалай спробе дзяржперавароту на чале з Хасэ Санхурха. Пасля быў заключаны ў турму[2]. У 1934 годзе адказваў за арганізацыю баявых атрадаў рэкетэ[3].

Калі 18 ліпеня 1936 года адбыўся ваенны путч, выступіў на баку апазіцыі. Знаходзіўся ў падначаленні Кейпа дэ Льяна і быў адным з удзельнікаў паўстання ў Севільі[3].

Камандаваў атрадамі рэкетэ «Вірхен дэ лос Рэес» з Севільі, «Вірхен дэль Росіа» з Уэльвы, «Вірхен дэ ла Мерсед» з Херэса і «Сан-Рафаэль» з Кордавы[3]. У пачатку 1938 года стаў камандзірам 122-й дывізіі[4].

Пасля вайны камандаваў дывізіяй Алькала-дэ-Энарэс[1]. У 1960—1967 гадах займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Цэнтральнай ваеннай управы па выкананні пакаранняў[5].

Пахаваны на могілках Сан-Фернанда ў Севільі[3].

Крыніцы

  1. а б Ferrer, Melchor (1979). Historia del Tradicionalismo Español, tomo 30, vol. I. Sevilla: Editorial Católica Española, S.A. p. 88. ISBN 84-7460-027-8. Archivado desde el original el 19 de enero de 2018. Consultado el 15 de mayo de 2019.
  2. а б Varela Iglesias, José Enrique (2004). General Varela: Diario de Operaciones, 1936-1939. Almena Ediciones,. p. 115. ISBN 9788496170094.
  3. а б в г д «Ha fallecido el Teniente General Redondo». ABC de Sevilla: 44. 14 de agosto de 1973.
  4. José Manuel Martínez Bande (1981). La batalla de Pozoblanco y el cierre de la bolsa de Mérida. Madrid: Editorial San Martín. p. 160.
  5. Carrero (27 de julio de 1967). «Disposiciones de otros Departamentos: Presidencia del Gobierno». Boletín Oficial del Ministerio del Aire (89): 1067.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!