Нільс Ле́нарт Ю́хансан (шведск.: Nils Lennart Johansson; 5 ліпеня 1929, Стакгольм, Швецыя — 4 чэрвеня 2019) — шведскі футбольны функцыянер, прэзідэнт УЕФА з 1990 па 2007 гады, рэкардсмен па працягласці знаходжання на гэтай пасадзе. 26 студзеня 2007 года саступіў пасаду ў выніку галасавання Мішэлю Плаціні. Віцэ-прэзідэнт ФІФА, у 1998 год быў кандыдатам на пасаду прэзідэнта, але саступіў Ёзэфу Блатэру.
Таксама да 2005 год быў прэзідэнтам футбольнай каманды стакгольмскага АІК.
Трафей юнацкай лігі УЕФА названы ў гонар Ленарта Юхансана[5].
Зноскі
Прэзідэнты УЕФА |
---|
|