Леанард Эдуардавіч Гадлеўскі

Леанард Эдуардавіч Гадлеўскі
Дата нараджэння 8 ліпеня 1935(1935-07-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1982(1982-07-21) (47 гадоў)
Род дзейнасці сцэнограф
Жанр сцэнаграфія
Вучоба
Уплыў Алег Вікенцьевіч Луцэвіч і Альгерд Адамавіч Малішэўскі
Член у

Леанард Эдуардавіч Гадлеўскі (8 ліпеня 1935, г. Менск — 21 ліпеня 1982) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў у 1965 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў А. Луцэвіча, А. Малішэўскага. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1972 года.

Творчасць

Працаваў у галіне тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва, пераважна на тэлебачанні. Асноўныя творы: афармленне тэлеспектакляў «Цягнік далёкага накірунку», «Жыта», «Перад сном», «Сляды на снезе», «Прыгоды Бураціна», «Гаворыць сёмы паверх», «Навагодняя казка», «Званочкі»; кінаканцэртная праграма «Піянерская турысцкая», а таксама графічныя лісты «Стары Тбілісі», «Батумскі порт», «Стары Мінск».

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!