Лацінскі манетны саюз або Лацінскі валютны саюз (фр.: L’Union monétaire latine, англ.: The Latin Monetary Union (LMU), ням.: Lateinische Münzunion, грэч.Λατινική Νομισματική Ένωση, ісп.: Unión Monetaria Latina, італ.: Unione monetaria latina) — манетны саюз, заснаваны 23 снежня1865 года з мэтай уніфікацыі некалькіх еўрапейскіх манетных сістэм. Саюз фактычна распаўся ў Першую сусветную вайну, афіцыйна распушчаны 1 студзеня1927 года.
Гісторыя
На пачатку другой паловы XIX ст. некалькі еўрапейскіх дзяржаў (Францыя, Бельгія, Італія і Швейцарыя) задаліся мэтай захаваць біметалізм, уклаўшы на канферэнцыі 1865 р. міжнародную ўгоду, што атрымала назву Лацінскі манетны саюз. Гэта была першая спроба міждзяржаўнага рэгулявання грашовых сістэм. На тэрыторыі дзяржаў саюза зберагалася вольнае чаканка манет з золата і срэбра при падтрыманні сталых суадносін між залатымі і срэбнымі манетамі (1:15,5), фіксаваны металёвы змест (4,5 г срэбра; 0,290322 г золата) грашовых адзінак, вольны абарот манет адных дзяржаў-членаў на тэрыторыях іншых. Пагадненне набыла моц у 1866 годзе.
Такі блок павінны быў узмацніць пазіцыі дзяржаў-членаў адносна іншых еўрапейскіх дзяржаў, перадусім Вялікабрытаніі і Германіі. Але гэты саюз праіснаваў нядоўга. Абясцэньванне срэбра напрыканці XIX ст. з-за станнення яго вытворчасці прывяло да таго, што фактычныя рыначныя суадносіны залатых і срэбных манет складалі 1:20, 1:22. Як вынік, недаацэненыя залатыя манеты пачалі выходзіць са сферы абароту ў скарбы. Урэшце рэшт гэта спрычыніла распад Лацінскага манетнага саюза. У 1878 р. вольнае чаканка срэбра ў дзяржавах саюза было забароненае, і ўсе гэтыя краіны перайшлі да залатога монаметалізму.