Кірыл Раманавіч Насаеў

Кірыл Раманавіч Насаеў
Дата нараджэння 15 мая 1960(1960-05-15)
Дата смерці 17 ліпеня 2018(2018-07-17) (58 гадоў)
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор, хормайстар

Кірыл Раманавіч Насаеў (15 мая 1960 — 17 ліпеня 2018) — беларускі кампазітар, дырыжор, хормайстар.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 мая 1960 года.

Скончыў харавое аддзяленне сярэдняй спецыяльнай музычнай школы пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, у 1986 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага. З 1986 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным інстытуце культуры, з 2003 па 2018 гады — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У 1990 годзе арганізаваў мужчынскі хор «Унія», які стаў пераможцам Першага міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» (1993), у 1998—2005 гадах кіраваў хорам Мінскага музычнага вучылішча імя М. І. Глінкі[1].

У апошнія гады цяжка хварэў, увесну 2018 года быў пераведзены на інваліднасць і вымушаны быў спыніць сваю выкладчыцкую дзейнасць. Рана раніцай 17 чэрвеня 2018 яго забрала «хуткая дапамога», але выратаваць не ўдалося[2].

Памёр 17 ліпеня 2018 года. Пахаваны на Міханавіцкіх могілках.

Дзейнасць

Аўтар творчых праектаў «Музыка Літвы і Кароны», «Музыка беларускіх храмаў», «Беларускія маршы і песні (Лірыка змагання)»[1].

Зноскі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!