Кім Аляксандравіч Вятча́ннікаў[1] (9 мая 1924 — 13 снежня 1981) — вучоны ў галіне санітарыі і гігіены, доктар медыцынскіх навук (1972).
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Рэпкі (зараз у Ізяслаўскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў на флоце. У 1957 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў у Беларускім навукова-даследчым санітарна-гігіенічным інстытуце. У 1972—1981 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай спартыўнай гігіены ў Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры.
Навуковая дзейнасць
К. А. Вятчаннікаву належаць навуковыя працы па таксікалогіі інсектыцыдаў, эксперыментальнай тэрапіі атручванняў фосфарарганічнымі злучэннямі, па спартыўнай гігіене.
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі