Кільская бухта (ням.: Kieler Bucht, дацк.: Kiel Bugt) — вялікая бухта ў паўднёва-заходняй частцы Балтыйскага мора, абмежаваная берагам паўвострава Ютландыя, востравам Фемарн і астравамі Даніі. Глыбіня бухты складае 10—20 м, прычым могуць адбывацца значныя ваганні ўзроўню вады (да 3,2 м), якія выклікаюцца моцным ветрам.