Культура шэрай размаляванай керамікі — археалагічная культура на поўначы Індыі (XII стагоддзе да н.э. — VI стагоддзе да н.э.), якую атаясняюць з распаўсюджаннем уплыву індаарыяў у Паўднёвай Азіі.
Характэрнай прыкметай культуры былі шэрыя танкасценныя ганчарныя вырабы, з’яўленне жалезных прылад і вялікіх паселішчаў з протагарадскім ладам. Вялікія паселішчы вылучаліся на фоне малых. Адзін з найбуйнейшых протагарадскіх цэнтраў існаваў у Матхуры. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам, карысталася тэракотавымі статуэткамі і рытуальнымі талеркападобнымі пласцінамі. Назіраецца істотная розніца накаплення розных рэчаў у асобных будынках, што можа значыць сацыяльнае распластаванне і ўзнікненне каставага грамадства.
Спасылкі