Кузьмі́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Кузьмінічы.
Гісторыя
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Быкоўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Кузьмініцкі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[1]. 23 лютага 1982 года ў склад сельсавета з Баршчоўскага сельсавета перададзена вёска Чырвоны Партызан[2]. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Кармянскага сельсавета перададзены вёска Харошаўка і пасёлак Уборак, а ў склад Ленінскага сельсавета перададзена вёска Чырвоны Партызан[3]. 30 чэрвеня 2015 года вёска Харошаўка і пасёлак Уборак вернуты ў склад Кармянскага сельсавета[4]. 29 чэрвеня 2022 года скасаваны пасёлак Сцяпанаў[5]. 27 снежня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кармянскага сельсавета[6].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Кузьмінічы, вёскі Знамя, Слабада, пасёлкі Галае і Чырвоны Камень.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) складала 808 чалавек[7], з іх 90,5 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,9 % — украінцы, 1,5 % — малдаване[8]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 416 чалавек[9].
Зноскі
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.