Ксенія Максімаўна Пагарэлая |
Дата нараджэння |
1959 |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Музычная дзейнасць |
Прафесіі |
музыкант, арганіст |
Інструменты |
арган[d] і фартэпіяна |
Узнагароды |
|
Ксенія Максімаўна Пагарэлая (нар. 1959, Краснадар) — беларуская арганістка, арганістка полацкага Сафійскага сабора. Арганізатар адзінага ў Беларусі Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі «Званы Сафіі» ў Полацку, які праводзіцца з 1996 года.
Біяграфія
Скончыла Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага па класе фартэпіяна (прафесар М. А. Фёдарава) і па класе аргана (прафесар Л. И. Ройзман) у 1983 годзе. Удзельнічала ў майстар-класах В. Зерэра, Ю. Гембальскага, Э. Коймана, І. Трумера, К. ван Кутэна. Па заканчэнні навучання з’яўлялася выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна ў Далёкаўсходнім інстытуце мастацтваў (Расія, Уладзівасток). З 1987 года з’яўляецца салісткай канцэртнай залы «Сафійскі сабор».
З 1991 года працуе ў Полацкай дзіцячай школе мастацтваў, з 2004 па 2011 гг. выкладала фартэпіяна і арган у Віцебскім філіяле Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Стала першым беларускім арганістам, які выступіў у Саборы Парыжскай Божай Маці (Францыя). На канцэрце прысутнічала каля 2000 чалавек.
Узнагароды
Узнагароджана граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога ўпраўлення культуры, Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта, Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў. Прысвоена ганаровае званне «Жанчыны года Полацка» (1999), «Жанчыны года Віцебшчыны» (2003), Ганаровага грамадзяніна горада Полацка (2009), прысуджана прэмія імя Героя Савецкага Саюза З. Тусналобавай-Марчанка (2007). Медаль Францыска Скарыны.
Зноскі
Літаратура