Эндру Колін Рэнфру, барон Рэнфру Каймстхорн (англ.: Andrew Colin Renfrew; нар. 25 ліпеня 1937 г.) — брытанскі палітык і археолаг, стваральнік анаталійскай гіпотэзы прарадзімы індаеўрапейцаў.
Біяграфія
Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе Сент-Олбанс. У 1956 — 1958 гг. служыў у ВПС Вялікабрытаніі. У 1962 г. скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт, дзе вывучаў натуральныя навукі і антрапалогію. З 1965 г. працаваў у Шэфілдскім універсітэце. З 1972 г. — у Саўтгемптанскім ўніверсітэце. З 1981 г. — у Кембрыджскім ўніверсітэце. Пасля выхада на пенсію ў 1990 г. стаў дырэктарам у заснаваным ім інстытуце археалагічных даследаванняў Мак-Дональда. У нашы дні займае ў ім пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка.
З 1980 г. чалец Брытанскай акадэміі.
Навука
Колін Рэнфру знакаміты сваімі працамі па ўкараненню і ўдасканаленню радыёкарбоннага метада датавання ў археалогіі. Арганізоўваў і ўзначальваў раскопкі ў Грэцыі і на Аркнейскіх астравах.
Падчас раскопак пазнаёміўся з Марыяй Гімбутас. У 1987 г. выступіў з абвяржэннем яе курганнай гіпотэзы паходжання індаеўрапейцаў і сфармуляваў альтэрнатыўную анаталійскую гіпотэзу.
Выступае за стварэнне такой галіны даследаванняў, як нейраархеалогія, што павінна вывучаць кагнітыўныя асаблівасці носьбітаў старажытных культур. Паводле думак Коліна Рэнфру, археалагічныя артэфакты адлюстроўваюць менталітэт людзей папярэдніх эпох.
Палітыка
Чалец кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі. У 1968 г. няўдала балатаваўся ў парламент. У 1991 г. атрымаў тытул барона, пажыццёвага пэра з правам уваходу ў палату лордаў.
Зноскі
Спасылкі