У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Маклорэн.
Ко́лін Макло́рэн (англ.: Colin Maclaurin; 1698, Шатландыя — 1746) — выдатны англійскі матэматык. Рана асірацеўшы, ён быў узяты пад апеку сваім дзядзькам, які, як і бацька Маклорэна, жадаў, каб Колін прысвяціў сябе духоўнаму званню. У 1709 г. паступіў ва ўніверсітэт горада Глазга. Тут яго бліскучыя матэматычныя здольнасці развіліся, што ва ўзросце 15 гадоў ён ужо адкрыў некалькі тэарэм, якія і выклаў пасля ў адным са сваіх твораў. У 1717 г. заняў па конкурсе кафедру прафесара матэматыкі ў Абердзіна, на якой і заставаўся на працягу 5 гадоў. Затым пасля 3-гадовага знаходжання ў Францыі зноў атрымаў ў 1726 г. дзякуючы ўплыву Ньютана кафедру матэматыкі ў Эдынбургу. У 1745 годзе прыняў актыўны ўдзел у абароне Эдынбурга супраць прэтэндэнта, Карла-Эдуарда. У 1724 Маклорэн атрымаў ад Парыжскай акадэміі навук прэмію за працу па пытаннях падзення цел, а ў 1740 г. тая ж акадэмія пастанавіла падзяліць прэмію за лепшае сачыненне пра прылівы і адлівы паміж ім, Даніілам Бернулі і Эйлерам. Яго мемуары на гэтую тэму мелі назву «De causa physica fluxiis et refluxiis maris».
У гонар Маклорэна названы асобны выпадак радоў Тэйлара, калі рад будуецца ў пункце x0 = 0.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ а б в Complete Dictionary of Scientific Biography — Дэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Colin Maclaurin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 19 верасня 2018.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
Літаратура
- А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн., «ТетраСистемс», 2007. — С. 548.
Спасылкі
- Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Колін Маклорэн (англ.) у архіве MacTutor.
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|