Ковенскі замак, або Каўнаскі замак (літ.: Kauno pilis) — сярэдневяковы замак у літоўскім горадзе Каўнасе. Пабудаваны ў стратэгічна важным месцы — зліцці рэк Нёмана і Нярыса як апорны пункт у абароне супраць Тэўтонскага ордэна. У наш час захавалася каля траціны замка з дзвюма вежамі. Сёння ў замку размешчаны невялікі музей.
Гісторыя
Паводле даных археалагічных даследаванняў яго будаўніцтва адносіцца да сярэдзіны XIV стагоддзя.
Упершыню згадваецца ў «Новай прускай хроніцы» Віганда фон Марбурга пад 1361 годам у сувязі з разведвальнай экспедыцыяй крыжакоў. У наступным годзе Тэўтонскі ордэн аблажыў замак і пасля зацятай барацьбы ўзяў яго і разбурыў. Напачатку XV стагоддзя замак быў адбудаваны Вітаўтам. У сярэдзіне XVI стагоддзя ў круглай вежы замка быў збудаваны бастыён. У першай палове XVII стагоддзя Нярыс падмыў паўночную сцяну замка: у 1611 годзе абвалілася адна вежа, а ў 30-я гады XVII стагоддзя была змыта паўночная частка замка.
З 1950-х праводзіцца даследаванне і кансервацыя рэшткаў замка. Быў адноўлены дах і ў круглай вежы замка пачаў дзейнічаць цэнтр турыстычнай інфармацыі. У 2010 годзе пачалася рэканструкцыя замка, была адноўлена верхняя частка вежы і зроблены новы конусападобны дах У верхняй частцы вежы і каронай.
Архітэктура
Kaunas Castle 04.JPG
Каўнаскі замак зведаў 3 этапы рэвалюцыі: першапачаткова ён уяўляў сабой наўпрост квадрат абведзены праслам мураванай сцяны, на ўзор крыжацкіх лагэрбургаў. Галоўны мур па перыметры абкружаў дадатковы больш нізкі мур-цвінгер.
Пры Вітаўце замак быў значна мадэрнізаваны: падвышаны сцены, па вуглах замкавай сцяны былі ўзведзены па чарзе цыліндрычныя і квадратныя фланкіруючыя вежы. Замак быў пераўтвораны ў дасканалую кастэль.
Апошнім этапам стала будаўніцтва паўкруглага артылерыйскага бастыёна вакол адной з вежаў.