Клуб пякельнага полымя (англ.: The Hellfire Club) у англійскай гістарыяграфіі — некалькі закрытых таварыстваў вальнадумцаў з ліберальных колаў арыстакратыі Англіі і Ірландыі, якія таемна збіраліся ў розных кутках Вялікабрытаніі на працягу XVIII стагоддзя. Дэвізам гэтых гурткоў была раблезіянская фраза «Рабі што хочаш» (фр.: Fais ce que tu voudras). Дадзены лозунг быў выгравіраваны на ўваходных дзвярах Клуба пякельнага полымя, заснаваным у 1746 году Фрэнсисом Дэшвудом(англ.) (бел.[1]. Дзейнасць клубаў не афішавалася, таму іх заняткі і склад удзельнікаў уяўляюць добрую глебу для спекуляцый. Філасофія жыцця членаў клуба дзякуючы іх дэвізу асацыюецца як з Франсуа Рабле і яго творам «Гарганцюа і Пантагруэль » і Тэлемскім абацтвам[2], так і з пазнейшымі філасофскімі і тэалагічнымі пошукамі Алістэра Кроўлі[3].