У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Керэс.
Ке́рэс, або ке́рэсцы (англ.: Keres, Keresan) — моўна-культурная група індзейцаў-пуэбла на паўднёвым захадзе ЗША. Агульная колькасць (2020 г.) — 20 900 чалавек.
Керэс насяляюць 7 аўтаномных пуэбла на тэрыторыі штата Нью-Мексіка. Упершыню былі ўзгаданы пад адзінай назвай керэс іспанскім канкістадорам Ф. В. дэ Каранада ў 1540 г. У 1630 г. іх агульная колькасць набліжалася да 4 000 чалавек. Керэс ніколі не былі аб'яднаны ў адзіную палітычную супольнасць, аднак захоўвалі супольную мову, ізаляваную ад іншых паўночнаамерыканскіх моў. Археолагі лічаць, што продкі керэс перасяліліся ў сучаснае месца пасялення ў першай палове 2 тысячагоддзя н. э. з поўначы і могуць быць звязаны з культурамі Хахокам і Анасазі.
Асноўным гаспадарчым заняткам здаўна з'яўляецца земляробства. У нашы дні распаўсюджаны жывёлагадоўля, садоўніцтва, традыцыйныя рамёствы. Захаваліся старажытныя святы, вера ў качына, вусная народная творчасць.
Спасылкі