У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Алейнік.
Кацярына Васільеўна Алейнік (нар. 10 верасня 1987, Мінск[1]) — балерына, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета[2].
Біяграфія
Скончыла Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж (клас педагога Вольгі Лапо). З 2007 года працуе ў трупе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балеты Рэспублікі Беларусь.
Партыі
Узнагароды
Перамогі на балетных конкурсах і фестывалях
К. Алейнік з’яўляецца лаўрэатам і дыпламантам шматлікіх балетных конкурсаў і фестываляў[2]:
- Лаўрэат Міжнароднага балетнага конкурсу ў Хельсінкі (Фінляндыя) (2012)
- Ганаровы прыз на 1-ым Міжнародным конкурсе балета і харэаграфіі ў Пекіне (Кітай, 2011)[7]
- Лаўрэат VIII Міжнароднага харэаграфічнага фестывалю-конкурсу «Танцавальны Алімп», Берлін (Германія, 2011)[8]
- Прыз Capezio на IX Міжнародным конкурсе артыстаў балета (англ.) (бел. ў Джэксане (ЗША, 2010)[9]
- Лаўрэат II Карэйскага Міжнароднага балетнага конкурсу (Сеул, 2009)
- Бронзавы медаль і званне лаўрэата XI Міжнароднага конкурсу артыстаў балета (фр.) (бел. (Масква, 2009)
- Дыпламант Міжнароднага балетнага конкурсу імя Р. Нурыева ў Будапешце і ўладальніца спецыяльнага прыза Маі Плісецкай «За інтэрпрэтацыю Адыліі» (Венгрыя, 2008 г.)[10]
- Дыпламант Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Шанхаі (Кітай, 2007 г.)
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу артыстаў балета (фр.) (бел. ў Варне (Балгарыя, 2006 г.)
- Лаўрэат Міжнароднага юнацкага конкурсу класічнага танца «Хрустальны туфлік» у Харкаве (Украіна, 2004 г.)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі