У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Качан.
Канстанцін Іванавіч Качан (4 сакавіка 1950, в. Лаўрышава, Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак-пейзажыст.
Біяграфія
У 1975 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ.
З 1977 па 1980 быў вольным слухачом Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, браў урокі жывапісу.
З 1980 бярэ ўдзел у мастацкіх выставах.
З 1987 — член Беларускага саюзу мастакоў.
Працуе ў станковым жывапісу ў жанрах нацюрморту, пейзажу. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музее, фондах Саюзу мастакоў Беларусі, Міністэрстве культуры Расіі, у Траццякоўскай галерэі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Доме-музеі Адама Міцкевіча, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.
20 чэрвеня 2014 у гістарычным цэнтры Навагрудку, у будынку, збудаваным па праекце архітэктара Лявонція Зданевіча, была адкрыта персанальная карцінная галерэя Кастуся Качана, якая ўключае дзве выставачныя залы і майстэрню мастака. У цырымоніі адкрыцця прымалі ўдзел прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, міністр культуры Барыс Святлоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.
Зноскі
Літаратура
- Кастусь Качан. Жывапіс / укладальнік К. І. Качан. - Мінск : Беларусь, 2019. - 180 с. – 700 экз. – ISBN 978-985-01-1294-1
Спасылкі