У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Касары.
Касары (эст.: Kassari) — востраў на захадзе Эстоніі. На востраве знаходзіцца аб'ект культурнай спадчыны Эстоніі — капліца Касары.
Апісанне
Агульная плошча вострава складае 19,3 км². Берагавая лінія 59 км. Востраў быў створаны каля 3000 гадоў таму ў мора. Вышыня самай высокай кропкі вострава — 15 м над узроўнем мора.
Касары злучаны з востравам Хіюмаа дзвюма дамбамі.
Востраў Касары ўпершыню згадваецца ў дакументах у 1564 годзе як Kaskesara. Належыць да воласці Кяйна. На Касары пастаянна жывуць каля 300 чалавек у чатырох вёсках Эсікюла, Касары, Ар'яку і Тагукюла. У Ар'яку з пачатку 19 стагоддзя знаходзіцца порт, які сёння служыць гаванню.
На востраве ёсць краязнаўчы музей, які распавядае пра яго гісторыю.
На востраве знаходзіцца музей фінскай пісьменніцы Айны Калас (1878—1956). Калас праводзіла на Касары і Хіюмаа свой летні адпачынак, і потым выкарыстовала астравы як месца дзеяння ў сваіх творах.
Літаратура
- Uno Kiisa: Kassari. Eesti Raamat, Tallinn 1985.