У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Буке.
Караль Буке (фр.: Carole Bouquet; нар. 18 жніўня 1957, Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французская актрыса.
Біяграфія
Кароль было чатыры гады, калі яе маці кінула сям’ю.
У кіно дэбютавала ў 19 гадоў у фільме Луіса Буньюэля «Гэты смутны аб’ект жадання» (1977). Здымалася ў фільме бандыяны «Толькі для вашых вачэй» і ў фільме з Адрыяна Чэлентана «Бінга-Бонга». У 1990 годзе атрымала прэмію «Сезар» за лепшую жаночую ролю ў фільме Бертрана Бліе «Занадта прыгожая для цябе».
У 1980-х і 1990-х гадах Буке была тварам (вядучай мадэллю) кампаніі Chanel.
У 2014 годзе была членам журы 67-га Канскага кінафестывалю.
Асабістае жыццё
Кароль Буке была замужам за прадзюсарам Жанам-П’ерам Рассамам, ад якога ў 1982 годзе нарадзіла сына Дзімітрыя. У 1987 годзе нарадзіла сына Луі ад фатографа Франсіса Джакабеці. У 1991 годзе яна выйшла замуж за лекара-даследчыка (спецыяліста па СНІД) Жака Лейбовіча, але разышлася з ім у 1996 годзе. З гэтага часу яна звязала сваё жыццё з Жэрарам Дэпардзьё, расталася з ім у жніўні 2005 года.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|