Канстанцін Ваншэнкін (руск.: Константин Яковлевич Ваншенкин; 17 снежня 1925, Масква — 15 снежня 2012, Масква) — савецкі і расійскі паэт, аўтар слоў да песні «Я люблю цябе, жыццё».
Біяграфія
У 1942 годзе пайшоў на фронт. Пасля нямецка-савецкай вайны ўступіў у геолагаразведачны інстытут, але потым перавёўся ў літаратурны, які скончыў у 1953 годзе.
Аўтар вершаў да папулярных песень «Я люблю цябе, жыццё», «Алёша», «Вальс растання», «Жэнька», «Як праваджаюць параходы» і іншых. Большасць песень на вершы паэта напісалі кампазітары Эдуард Калманоўскі і Ян Фрэнкель.
Выпусціў больш за 30 кніг, у тым ліку некалькі зборнікаў аўтабіяграфічнай прозы. У 2001 годзе за зборнік вершаў «Хвалістае шкло» быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі і ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай» IV ступені.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|