Канстанцін Фёдаравіч Калайдовіч

Канстанцін Фёдаравіч Калайдовіч
Дата нараджэння 19 (30) мая 1792
Месца нараджэння
Дата смерці 16 (28) красавіка 1832 (39 гадоў)
Месца смерці
Бацька Фёдар Дзмітрыевіч Калайдовіч[d]
Род дзейнасці гісторык, філолаг
Навуковая сфера гісторыя[1], археаграфія[1] і філалогія[1]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені

Канстанцін Фёдаравіч Калайдовіч (19 (30) мая 1792, Ялец, Арлоўскае намесніцтва[d]16 (28) красавіка 1832, Масква) — расійскі гісторык, археограф, філолаг, даследчык мовы і побыту беларусаў, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН.

Біяграфія

Сын Ф. Д. Калайдовіча, брат Івана і Пятра Калайдовічаў; самы вядомы са сваёй сям’і. Нарадзіўся ў 1792 годзе. Крыніцы называюць месяцам нараджэння май або снежань, а месцам — Ялец, хаця яго ўнучка называла Кіеў[2].

Вучыўся ў Ялецкім народным вучылішчы і Кіева-Магілянскай акадэміі. Пасля пераезду сям’і ў Маскву, вучыўся «на сваім кошце» ў гімназіі Маскоўскага ўніверсітэта. У 1807—1810 гадах вучыўся на славесным аддзяленні Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў са званнем кандыдата славесных навук. Яго настаўнікам быў прафесар Р. Ф. Цімкоўскі[ru]; па ўспамінах Калайдовіча ў лісце да С. М. Глінкі[ru], тым часам ён часта наведваў Карамзіна, шмат быў абавязаны Бекетаву.

Яшчэ ў 1810 годзе прыняты ў Таварыства выпрабавальнікаў прыроды, а потым заняўся літаратурай і старажытнасцямі і з 1811 года быў правадзейным членам у маскоўскім Таварыстве аматараў расійскай славеснасці і ў Таварыстве гісторыі і старажытнасцей расійскіх. Пачаў друкавацца ў «Весніку Еўропы», з 1813 года — пераважна артыкулы археалагічнага зместу.

Навуковая дзейнасць

У 1811—1812 гадах выкладаў расійскую гісторыю і геаграфію ў Маскоўскім універсітэцкім высакародным пансіёне[ru] і ўніверсітэцкай гімназіі. У 1812 годзе служыў у Маскоўскім апалчэнні. У маскоўскім пажары 1812 года згарэў дом Калайдовічаў («на Цвярской, каля Раства на Палашах»), загінулі бібліятэка, мінералагічны збор і нумізматычная калекцыя Калайдовіча. Вярнуўшыся ў Маскву, ён аднавіў выкладанне ў высакародным пансіёне.

З 28 красавіка 1813 года служыў у Маскоўскім архіве замежных спраў. У 1813—1814 гадах займаўся навуковымі пошукамі для маскоўскага Таварыства гісторыі старажытнасцяў расійскіх у маскоўскіх і навакольных манастрыскіх бібліятэках; у 1813 годзе выявіў твор Іаана Экзарха «Багаслоўе» і «Шастоднеў», творы Кірылы Тураўскага, прыпіску Даміда на Пскоўскай Апосталі 1307 года, якая суадносіцца са «Словам пра паход Ігараў», у 1814 годзе.

Паміж 25 снежня 1814 і 11 студзеня 1815 года здзейсніў паездку па Уладзімірскай губерні для збірання старажытнасцяў. Не маючы сродкаў для перамяшчэння, падрабіў падарожную, у чым быў выкрыты гараднічым г. Дыванова, арыштаваны і адпраўлены пад вартай назад у Маскву[3]. Каб зберагчы сына ад далейшых разглядаў, бацька абвясціў яго псіхічнахворым і 1 лютага 1815 года змясціў у маскоўскі дом вар’ятаў («Матроская цішыня»), адкуль 15 ліпеня ён адпраўлены ў Мяфодзіеў Пяшнашскі манастыр, дзе год быў на палажэнні паслушніка (ужо пасля смерці Калайдовіча, у 1837 годзе выдана складзеная ім гісторыя Мяфодзіева Пяшнашскага манастыра). Жыццё ў манастыры «на пакаянні» было умовай атрымання свабоды пасля знаходжання ў доме для вар’ятаў. У 1816 годзе жыў у Калузе, дзе знайшоў экзэмпляр рукапісу Кіршы Данілава «Старажытнарускія вершы»; яна была выдадзена Калайдовічам у 1818 годзе з грунтоўнай прадмовай, якая прадстаўляе першы вопыт даследавання рускага быліннага эпасу.

У 1817 года Васкрасенскім манастыры[ru] знайшоў «Ізборнік Святаслава 1073 года[ru]». У гэтым жа годзе ён быў запрошаны ў археалагічны гурток канцлера графа Румянцава, дзе ў якасці контр-карэктара Камісіі друкавання дзяржаўных грамат і дагавораў пры Маскоўскім архіве Калегіі замежных спраў удзельнічаў у падрыхтоўцы да выдання II—IV тамоў «Зборы дзяржаўных грамат і дагавораў» (ЗГГД).). У 1822 годзе атрымаў ордэн Св. Ганны 3-й ступені і быў прыняты на сапраўдную службу ў Архіў Калегіі замежных спраў, 20 кастрычніка 1822 года, пасля выдання 2-га тома СГГД, быў прызначаны галоўным наглядчыкам Камісіі друкавання дзяржаўных грамат і дагавораў (да 1826); 12 студзеня 1823 года праведзены ў калежскія сакратары; у 1824 годзе імператрыцай Лізаветай Аляксееўнай быў падараваны залатой табакеркай; у 1826 годзе падараваны брыльянтавым пярсцёнкам; 22 студзеня 1826 года атрымаў чын тытулярнага саветніка, а 6 снежня таго ж года ўзнагароджаны ордэнам Св. Уладзіміра 4-й ступені. У 1824—1828 гг. удзельнічаў у выданні 4-га тома СГГД.

У 1818 годзе выказаўся пра почырк, якім быў напісаны страчаны арыгінал «Слова пра паход Ігараў», назваў яго беларускім.[4]

У 1819 годзе ўжыў выраз «беларускае вымаўленне» («белорусский выговор»), характарызуючы мову заключнай нататкі надрукаванага Швайпольтам Фіёлем кракаўскага «Часаслова» 1491 года.

У 1822 годзе ў «Працах Таварыства аматараў расійскай славеснасці» надрукаваў артыкул «Пра беларускую мову» («О белорусском наречии»), у якім, падобна да В. Сопікава, напісаў пра беларускую мову як пра старажытны пісьмовы стыль усходнеславянскага пісьменства. Артыкул К. Калайдовіча быў першым выпадкам ужывання выразу «беларуская мова» ў загалоўку навуковай працы. Гэты стыль, на думку Калайдовіча, стварыўся ў старажытнасці ў творах каталікоў і уніятаў, якія жылі ў «Беларусі, Маларосіі, Літве і Польшчы»[4]. Указаў на вялікую колькасць меркаваных беларускамоўных аўтараў (выдатнай асобай сярод іх быў Францыск Скарына), прыклаў невялікі слоўнік, сабраны на Сенненшчыне ў 1813 годзе падчас расійска-французскай вайны. Яўхім Карскі крытычна ацаніў кола персон, залічаных Калайдовічам у беларускамоўныя аўтары, сцвердзіў, што Калайдовіч даў «вельмі недакладны нарыс ужывання ў старажытнасці беларускай мовы». Згодна з Калайдовічам, беларуская мова мела сваёй крыніцай «чыстую мову славянскую», утварылася пад уплывам польскай мовы, у ХІХ стагоддзі захавалася толькі ў маўленні сялян Магілёўскай, Віцебскай і часткова Смаленскай губерняў. Гэта быў адзін з першых выпадкаў у тагачаснай славістыцы, калі стыль або мова старажытных помнікаў суадносіліся з жывой беларускай мовай ХІХ стагоддзя. Разглядаў так званую беларускую мову як важную крыніцу для даследавання гісторыі рускай мовы, уласна, гэтым была абумоўлена яго цікавасць да беларускай мовы, выказваў спадзяванне, што да яе вывучэння звернуцца «самі беларусцы». Артыкул Калайдовіча меў вялікае значэнне для прыцягнення ўвагі да беларускай мовы.

Сапраўдны член Маскоўскага таварыства гісторыі і старажытнасцей Расійскіх і Таварыства аматараў расійскай славеснасці (1822). Член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай Акадэміі навук (1825). Член Маскоўскага таварыства выпрабавальнікаў прыроды (з 1827).

У канцы 1827 года атрымаў дазвол на выданне часопіса «Рускі глядач», у якім меў намер знаёміць публіку са знойдзенымі помнікамі і дакументамі, з якіх толькі невялікая частка стала здабыткам навукі. Аднак цяжкая душэўная хвароба перашкодзіла яму ажыццявіць задуманае. Хаця праз год псіхічная хвароба прайшла, цялесныя хваробы неўзабаве прывялі да яго смерці. П. А. Бяссонаў указаў дату смерці 19 красавіка 1832 года. Аднак па надпісе на надмагільным помніку і па сведчанні ўнучкі[2] памёр ён 16 (28) красавіка 1832 года. А 19 красавіка адбылося адпяванне і пахаванне на Ваганькаўскіх могілках; магіла згублена[5].

Паперы Калайдовіча пасля яго смерці былі набыты М. П. Пагодзіным.

Акрамя «Весніка Еўропы», яго працы былі надрукаваны ў «Паўночным архіве» (1823), «Сыне айчыны[ru]», «Працах Таварыстваў гісторыі і старажытнасцей расійскіх» і «Працах Таварыства аматараў славеснасці».

З 1820 года быў жанаты з дачкой бронніцкага павятовага суддзі, Кацярынай Мікіцічнай Ісакавай і меў сына Мікалая і трох дачок[2].

Працы

  • Плоды трудов моих, или Сочинения и переводы. — М., 1808.
  • Известие о древностях славяно-русских и об Игнатии Ферапонтовиче Ферапонтове, первом собирателе оных. — М., 1811.
  • Древние русские стихотворения. — М., 1814, 1818 (2-е изд.).
  • Русские достопамятности. Ч. I. — М., 1815 (издание Общества истории и древностей).
  • Законы Вел. Кн. Иоанна Васильевича и Судебник Царя и Вел. Кн. Иоанна Васильевича, с дополнительными указами. — М., 1819.
  • Памятники русской словесности XII века.(недаступная спасылка) — М., 1821.
  • Письма к А. Ф. Малиновскому об археологических исследованиях в Рязанской губернии, с рисунками. — М., 1823.
  • Письмо К. Ф. Калайдовича к преосвященному Амвросию (сочинителю Истории российской иерархии)(недаступная спасылка) // Русский архив. — 1869. — Вып. 10. — Стб. 1715—1717.
  • Иоанн, экзарх Болгарский. — М., 1824.
  • Историческое и топографическое описание мужского общежительного монастыря св. чудотворца Николая, что на Песношах. — М., 1837.
  • Описание рукописей Толстого.
  • Отрывок его записок в «Летописях русской литературы» Тихонравова, IV, стр. 81—116.

Подрыхтоўка да выдання

  • Григорович И. И. Исторический и хронологический опыт о посадниках новгородских : из древних русских летописей. — М., 1821. Аўтар у кнізе не пазначаны[6]

Крыніцы

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 2 снежня 2024.
  2. а б в Беркут Е. Письмо в редакцию // Исторический вестник. — 1893. — Т. 52. — № 4. — С. 304. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021.
  3. Сиренов А. В. Экспедиция К. Ф. Калайдовича и начало изучения владимиро-суздальских древностей // Города и веси: Сб. ст. к 60-летию акад. Н. А. Макарова. — М.: 2016. — С. 569—573.
  4. а б Siarhiej Zaprudski. Нарысы гісторыі беларускага мовазнаўства ХІХ стагоддзя. Мінск, БДУ, 2020. 195 с.. — 2020-01-01.
  5. Соколова Л. В. «Я не мог быть зрителем равнодушным…» (К 220-летию со дня рождения К. Ф. Калайдовича)(руск.) // Русская литература. — 2012. — № 4. — С. 127—152. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2022.
  6. Сводный каталог русской книги, 1801—1825. — М., 2000. — Т. 1. — С. 400.

Літаратура

  • Запрудскі С. Нарысы гісторыі беларускага мовазнаўства ХІХ стагоддзя. Мінск, 2020. С. 67—77.
  • Запрудскі С. Канстанцін Калайдовіч як даследчык беларускай мовы // Роднае слова. 2021. № 9. C. 56—59.
  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 448.
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2013. — Т. 4. — С. 267—268.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 834—835.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 15.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 2. — С. 621.
  • Калайдович, Константин Федорович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Калайдович Константин Фёдорович // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  • Соколова Л. В.. Калайдович Константин Федорович // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2012. — Т. XXIX. — С. 414—418. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 978-5-89572-025-7.
  • Андреев А. Ю. КАЛАЙДОВИЧ Константин Фёдорович // Императорский Московский университет: 1755—1917: энциклопедический словарь / составители А. Ю. Андреев, Д. А. Цыганков. — М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2010. — С. 289—290. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-8243-1429-8.
  • Бессонов П. А. Константин Федорович Калайдович: Биогр. очерк. I—II. — Москва: тип. А. Семена, 1861—1862.
  • Геннади Г. Н. Справочный словарь о русских писателях и учёных, умерших в XVIII и XIX столетиях, и список русских книг с 1725 по 1825. Т. 2. — Берлин: Типогр. Розенталя и Ко., 1880. [Репринт как том 156/2 в серии «Slavic printings and reprintings», The Hague, Paris: Mouton; Vaduz: Europe printing, 1969.]
  • Ширяев Н. Л. Памяти К. Ф. Калайдовича // Исторический вестник. — 1893. — Т. 51. — № 1. — С. 257—260.

Read other articles:

العلاقات السيشلية اللاوسية سيشل لاوس   سيشل   لاوس تعديل مصدري - تعديل   العلاقات السيشلية اللاوسية هي العلاقات الثنائية التي تجمع بين سيشل ولاوس.[1][2][3][4][5] مقارنة بين البلدين هذه مقارنة عامة ومرجعية للدولتين: وجه المقارنة سيشل لاوس المساحة (

 

Czech tennis player Miriam KolodziejováKolodziejová at the 2022 Wimbledon ChampionshipsCountry (sports) Czech RepublicBorn (1997-04-11) 11 April 1997 (age 26)Most, Czech RepublicHeight1.78 m (5 ft 10 in)Prize moneyUS$ 276,574SinglesCareer record209–122 (63.1%)Career titles0 WTA, 7 ITFHighest rankingNo. 247 (16 May 2022)Current rankingNo. 1025 (28 August 2023)Grand Slam singles resultsWimbledonQ1 (2022)DoublesCareer record166–79 (67....

 

For another monastery, see Convento de Las Descalzas Reales, Valladolid. Historic site in Madrid, SpainConvent of las Descalzas RealesNative name Spanish: Monasterio de las Descalzas RealesLocationMadrid, SpainCoordinates40°25′06″N 3°42′22″W / 40.418267°N 3.706192°W / 40.418267; -3.706192 Spanish Cultural HeritageOfficial nameMonasterio de las Descalzas RealesTypeNon-movableCriteriaMonumentDesignated1994Reference no.RI-51-0008691 Location of Convent of...

Equus namadicus FosilTaksonomiKerajaanAnimaliaFilumChordataKelasMammaliaOrdoPerissodactylaFamiliEquidaeTribusEquiniGenusEquusSpesiesEquus namadicus lbs Equus namadicus adalah sebuah spesies prasejarah dari genus equus. Spesies tersebut berasal dari zaman Pleistosen dan ditemukan di Sungai Narmada, India. Spesies tersebut sezaman dan mungkin berkerabat dengan spesies Equus sivalensis. Referensi B.J. MacFadden, Fossil Horses, 1992 J. Curke, A Roman Frontier Post and its People, The Fort of News...

 

يفتقر محتوى هذه المقالة إلى الاستشهاد بمصادر. فضلاً، ساهم في تطوير هذه المقالة من خلال إضافة مصادر موثوق بها. أي معلومات غير موثقة يمكن التشكيك بها وإزالتها. (ديسمبر 2018)   لمعانٍ أخرى، طالع القبلة (توضيح). القبلة The Kiss معلومات الكتاب المؤلف دانيال ستيل البلد الولايات المت

 

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Early Telugu epigraphy – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (October 2018) (Learn how and when to remove this template message) This article may need to be rewritten to comply with Wikipedia's quality standards. You can help. The talk page may contain ...

Reruntuhan Keabasan Thornton yang didirikan Guillaume pada tahun 1139 William le Gros, William le Gras, William d'Aumale, William Crassus († 20 Agustus 1179) adalah Earl dari York dan Lord dari Holderness dalam gelar bangsawan Inggris dan Comte Aumale di Prancis. Dia adalah putra tertua Étienne d'Aumale, dan istrinya, Hawise, putri Ranulph de Mortimer. William menjadi saksi dua piagam Raja Stephen pada tahun 1136, di mana ia dicatat sebagai Willelmus de Albamarla, tetapi tidak ditempatkan ...

 

Easter European film and television production company Film.UAOdesa International Film Festival (OIFF).Opening Ceremony – July 12, 2013.Opera-House Hall Panorama.TypeFilm StudioIndustryCinematographyFounded2002FounderSerhiy SozanovskyiHeadquartersKyiv, Ukraine[1]Websitefilm.ua Film.UA is the largest vertically integrated group of companies in the field of film and television production in Eastern Europe.[2] The film studio was established in November 2002. It is the largest ...

 

يفتقر محتوى هذه المقالة إلى الاستشهاد بمصادر. فضلاً، ساهم في تطوير هذه المقالة من خلال إضافة مصادر موثوق بها. أي معلومات غير موثقة يمكن التشكيك بها وإزالتها. (ديسمبر 2018) مطار ود مدني Wad Medani Airport إياتا: DNI – ايكاو: HSWD موجز يخدم ود مدني البلد السودان  الموقع وسيط property غير متوفر...

Extinct genus of dinosaurs MurusraptorTemporal range: mid-late Coniacian~88–86 Ma PreꞒ Ꞓ O S D C P T J K Pg N ↓ Reconstructed skull and skeleton Scientific classification Domain: Eukaryota Kingdom: Animalia Phylum: Chordata Clade: Dinosauria Clade: Saurischia Clade: Theropoda Clade: †Megaraptora Family: †Megaraptoridae Genus: †MurusraptorCoria & Currie 2016 Species: †M. barrosaensis Binomial name †Murusraptor barrosaensisCoria & Currie 2016 Muru...

 

Entrance to the former location of the Iron Rail Book Collective at 530 Marigny St., July 2008 The Iron Rail Book Collective ran a volunteer-run radical library and anarchist bookstore in New Orleans, Louisiana. The infoshop's main focus was a lending library featuring a wide selection of books on topics including anarchism and socialism, fiction, gardening and philosophy. The Iron Rail also sold records, zines, local CDs and some miscellany. Events held at the Iron Rail included workshops an...

 

Jiangxi Hanteng Automobile Co., Ltd.TypeprivateIndustryAutomotiveFounded2013HeadquartersShangrao, Jiangxi, ChinaProductsAutomobilesWebsitehantengauto.com A Hanteng X7 Hanteng Autos (Chinese: 汉腾汽车; officially Jiangxi Hanteng Automobile Co., Ltd.) is a privately owned Chinese automobile manufacturer headquartered in Shangrao, Jiangxi, China.[1] It is a private automobile manufacturing company that mainly focuses on the research and development, manufacture and marketing of t...

1992 book on linguistics by Anthony Burgess A Mouthful of Air First edition (UK)AuthorAnthony BurgessLanguageEnglishSubjectLinguisticsPublisherHutchinson (UK)William Morrow & Co (US)Publication dateOctober 1992 (UK)August 1993 (US)Media typeHardcoverPages352ISBN0-09-177415-2OCLC27224188Dewey Decimal420 20LC ClassPE1072 .B796 1992 A Mouthful of Air: Language and Languages, Especially English is a book on linguistics by Anthony Burgess published in 1992.[1][2] Topi...

 

Large brothel in Cologne PaschaThe Pascha during the 2006 FIFA World Cup, with the Saudi Arabian flag and Iranian flag blacked out on the poster after protests and threatsZoomable interactive mapAddressHornstraße, NeuehrenfeldLocationCologne, GermanyOpenedJanuary 1972; 51 years ago (January 1972)Websitewww.pascha.de The Pascha is a 12-storey 9,000 square metre brothel in Cologne, Germany. With about 120 prostitutes, over 80 supporting-role employees and up to 1,000 customers per...

 

Untuk film komedi romantis, lihat Last Christmas (film). Untuk episode Doctor Who, lihat Last Christmas (Doctor Who). Last ChristmasSingel vinil Britania Raya tahun 1984 asli, juga digunakan untuk berbagai rilis internasional[1][2] dan rilis ulang vinil 2019Singel oleh Wham!dari album Music from the Edge of HeavenSisi-AEverything She Wants (various)Sisi-B Credit Card Baby (Jepang) Blue (Live in China) (1985) Dirilis3 Desember 1984DirekamAgustus 1984StudioAdvision, London[3...

Bermudian lawyer and politician Arthur Dudley Spurling Sir Arthur Dudley Spurling, CBE (9 November 1913 – 20 May 1986) was a Bermudian lawyer, politician, and swimmer. Early life and family Arthur Dudley Spurling was born on 9 November 1913 to Sir Salibury Stanley Spurling and Lady Frances Ellen Spurling. He married Marian Taylor in 1941, the daughter of Frank Gurr of St George's, Bermuda. They had 3 sons and 1 daughter. The eldest son, Stephen, pre-deceased him. The other 3 children ar...

 

New year festival of Hyolmo people of Nepal Sonam Lhosarसोनाम ल्होसारSelo dance in Sonam LhosarFrequencyAnnually (on Magh Sukla Pratipada, under eastern lunar calendar)CountryNepal, IndiaPeopleTamang, Hyolmo Sonam Lhosar is a New Year's day festival of the Hyolmo and Tamang people of Nepal as well as Sikkim and Darjeeling regions of India. It falls on the second new moon after the winter solstice which is usually the Magh Sukla Pratipada based on the eastern lunar cale...

 

2010 video game 2010 video gameYakuza 4Developer(s)Sega CS1 R&D[a]Publisher(s)SegaDirector(s)Jun OriharaProducer(s)Masayoshi KikuchiProgrammer(s)Koji TokiedaArtist(s)Kazuki HosokawaWriter(s)Masayoshi YokoyamaComposer(s)Hidenori ShojiSeriesYakuzaPlatform(s)PlayStation 3PlayStation 4WindowsXbox OneReleasePlayStation 3JP: March 18, 2010NA: March 15, 2011EU: March 18, 2011PlayStation 4JP: January 17, 2019WW: October 29, 2019Windows, Xbox OneWW: January 28, 2021Genre(s)Action-adventure...

Japanese manga series by Taiyō Matsumoto SunnyFirst tankōbon volume cover, featuring Haruo YanoGenreDrama[1]Slice of life[2] MangaWritten byTaiyō MatsumotoPublished byShogakukanEnglish publisherNA: Viz MediaImprintIkki ComixMagazineMonthly Ikki (2010–2014)Monthly Big Comic Spirits (2015)DemographicSeinenOriginal runDecember 25, 2010 – July 27, 2015Volumes6 Sunny is a Japanese slice of life manga series written and illustrated by Taiyō Matsumoto. It was serial...

 

Piramida Agung GizaInformasi umumLokasiGiza, EgyptTinggiAtap138.8 m, 455.2 ft(Tinggi sebenarnya: 146.6 m, 480.9 ft) Piramida Agung Giza adalah piramida tertua dan terbesar dari tiga piramida yang ada di Nekropolis Giza dan merupakan satu-satunya bangunan yang masih menjadi bagian dari Tujuh Keajaiban Dunia. Dipercaya bahwa piramida ini dibangun sebagai makam untuk firaun dinasti keempat Mesir, Khufu (Χεωψ, Cheops) dan dibangun selama lebih dari 20 tahun dan diperkirakan berlangsung pada s...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!