У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бахановіч.
Канстанцін Іванавіч Бахановіч (22 чэрвеня 1931, в. Баравуха, Барысаўскі раён, Менская акруга — 27 снежня 2007) — беларускі ўрач-гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1976)[2].
Біяграфія
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1931 года ў в. Баравуха Барысаўскага раёна Мінскай акругі.
У 1957 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут[2].
Урач Магілёўскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, начальнік штаба медыцынскай службы грамадзянскай абароны Магілёўскага гарадскога аддзела аховы здароўя (1957—1960), галоўны ўрач Магілёўскай гарадской санэпідстанцыі (1960—1962), галоўны ўрач паліклінікі № 2 г. Магілёва (1962), загадчык Магілёўскага гарздададдзела (1962—1970), галоўны ўрач Магілёўскай абласной бальніцы (1970—1997), загадчык аддзялення (з 1997)[2].
Памёр 27 снежня 2007 года.
Ушанаванне памяці
У 2011 годзе ў гонар К. І. Бахановіча была ўсталявана мемарыяльная дошка на адміністрацыйным будынку Магілёўскай абласной бальніцы, заснавальнікам і першым галоўным урачом якой ён быў на працягу 27 гадоў[3].
Зноскі
Літаратура
- Юбилейная конференция научного общества врачей Могилевщины : тезисы докладов : [в 2 ч.] / [редколлегия: М. А. Качанов (ответственный редактор) и др.]. — Горки, 1989—1990. — 2 ч. (Форма имени: Баханович К. И.)
- Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002.