Канская акруга |
Краіна |
СССР |
Статус |
акруга |
Уваходзіць у |
Сібірскі край |
Адміністрацыйны цэнтр |
Канск |
Дата ўтварэння |
9 снежня 1925 |
Дата скасавання |
30 ліпеня 1930 |
Насельніцтва (1926) |
379,4 тыс. |
Плошча |
247,2 тыс. |
|
|
Канская акруга (руск.: Канский округ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Сібірскага краю, якая існавала ў 1925—1930 гадах.
Канская акруга была ўтворана 9 снежня 1925 года з Канскага і часткі Енісейскага паветаў Енісейскай губерні. Цэнтрам акругі быў прызначаны горад Канск. Акруга была падзелена на 14 раёнаў:
4 ліпеня 1927 цэнтр Прыангарскі раён падзелены на Багучанскі раён з цэнтрам у сяле Багучаны і Кежамскі раён з цэнтрам у сяле Кежма. У гэты ж дзень цэнтр Рыбінскага раёна перанесены ў сяло Троіцка-Заазерскае.
19 чэрвеня 1929 са скасаванай Тулунскай акругі ў Канскую акругу перададзены Ніжняудзінскі раён з цэнтрам у горадзе Ніжняудзінск.
30 ліпеня 1930 Канская акруга, як і большасць астатніх акруг СССР, была скасавана. Яе раёны былі перададзены ў прамое падпарадкаванне Усходне-Сібірскага краю.
Насельніцтва акругі ў 1926 годзе складала 379,4 тыс. чалавек. З іх рускія — 73,3 %; беларусы — 13,4 %; украінцы — 7,8 %.
Літаратура
- Административно-территориальное деление Сибири / И. Ф. Астраханцева, А. А. Дудоладов, М. И. Тимошенко. — Новосибирск: Западно-Сибирское кн. изд-во, 1966. — 2 000 экз.