Кандрат Ільіч Карсалін

Кандрат Ільіч Карсалін
Дата нараджэння 21 сакавіка 1809(1809-03-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 1883
Месца смерці
Падданства  Расійская імперыя
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, партрэт, роспіс храмаў
Узнагароды Акадэмік пейзажнага жывапісу
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Партрэт Г. І. Дараган», 1843-45. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кандрат Ільіч Карсалін (9 сакавіка (21 сакавіка) 1809, г. Слуцк — 1883 ?, г. Слуцк ?) — беларускі мастак. Акадэмік партрэтнага жывапісу пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і мяшчан[2][3]. Атрымаў пачатковую хатнюю адукацыю[4]. Пачаў самастойна займацца іканапісам у 12-гадовым узросце, а з 14 пачаў працаваць памочнікам у мясцовых іканапісцаў[4]. Толькі ва ўзросце 20 гадоў атрымаў магчымасць паслухаць парады прафесійнага мастака, ім стаў Тамаш Гесэ, які прыбыў у Слуцк, каб стаць настаўнікам малявання[5][4].

З 1830-х жыў Арле[4], дзе ў 1835 годзе прадставіў свае працы на выстаўцы Акадэміі мастацтваў, у тым ліку партрэты генералмаёра Прытвіца і яго жонкі, графіні Зотавай, генерал-маёра Карпава і афіцэраў Елізаветградскага гусарскага палка  (руск.).

У 1836 Кандрат Карсалін стаў вольным слухачом Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-ПецярбургуРГИА. Ф. 789. Оп. 14. 1856 г. Д. 72-К. Л. 21. Паколькі сродкаў на навучанне не хапала, а спроба атрымаць грашовую падтрымку не ўдалася, быў вымушаны пакінуць вучобу[4].

5 жніўня 1839 года Савет Акадэміі прысвоіў К. І. Карсаліну званне «свабоднага», «некласнага» мастака.

15 жніўня таго ж года быў залічаны кандыдатам на пасаду штатнага мастака 12-й  (руск.) Рускай духоўнай місіі ў Кітаі  (руск.) і у 1840 годзе прыбыў у Пекін, дзе і прабыў не больш трох гадоў[6]. Вярнуўся на радзіму раней абумоўленага тэрміну з-за хваробы.

Па вяртанні з Пекіна на некаторы час мастак пасяліўся ў Іркуцку[4]. З 1846 — у Санкт-Пецярбургу[7].

У 1861 годзе пры консульстве ў горадзе Хакадатэ  (руск.) быў пабудаваны сабор Уваскрасення, абразы для якога — «Дзяцінства Хрыста» і «Ушэсце Гасподняе» — стварыў Кандрат Карсалін[8].

Творчасць

«Партрэт невядомага», 1840-я гг. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Удзельнічаў у роспісе Сабора Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў Варшаве  (руск.).

З карцін, створаных у Кітаі, вядомы толькі пейзаж «Від на загарадны палац у ваколіцах Пекіна»[1], які захоўваецца ў Рускім музеі ў Пецярбургу.

На карціне, напісанай каля 1860, гэта значыць праз шмат гадоў пасля вяртання мастака з Пекіна, паказаны Кітай, якім ён запомніўся К. І. Карсаліну: лугі і пашы, поля з зазелянелымі на іх пасевамі, пагоркі, пакрытыя расліннасцю, яры, пералескі, дарогі, якія бягуць у розных напрамках, возера з астраўком, акружанае зубчастай сцяной, у аддаленні, па схіле гары, сярод драўняных куп мільгаюць будынка мудрагелістых абрысаў — палацы імператарскай рэзідэнцыі Ваньшаушань  (руск.), каля самага гарызонта, у глыбіні празрыстых далечынь, разгортваецца панарама Пекіна. Карціна двойчы (у 1861 і 1867 гг.) паказвалася на выставах Акадэміі мастацтваў, а затым была падораная мастаком акадэмічнаму музею[9][10].

«Мікіта Фёдаравіч Мяснікоў». Іркуцкі абласны мастацкі музей  (руск.)

У экспазіцыі Іркуцкага абласнога мастацкага музея  (руск.) можна ўбачыць напісаны Карсаліным партрэт аднаго з мясцовых чыноўнікаў Мікіты Фёдаравіча Мяснікова. Да 1920 г. партрэт упрыгожваў скляпенні іркуцкага інстытута высакародных дзяўчын, адным з ахвярадаўцаў на пабудову будынка якога быў М. Ф. Мяснікоў. На партрэце ён намаляваны ў мундзіры камерцыйнага дарадцы, гузікі з гербам Томскай губерні. На шыі купецкія медалі за ахвяраванні, у пятліцы — Станіслаў 2-й ступені[11].

4 працы Карсаліна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[12].

Зноскі

  1. а б Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 5. — 64 с.
  2. РГИА. Ф. 789. Оп. 14. 1856 г. Д. 72-К
  3. НИАБ. Ф. 295. Оп. 1. Ед. хр. 3647. Л. 30 об. — 31
  4. а б в г д е Кандрат Ільіч Карсалін
  5. Токарев В. П. Художники Сибири. XIX век. Новосибирск, 1993. С. 56
  6. Русское искусство. Очерки о жизни и творчестве художников. Середина девятнадцатого века / Под. ред. А. И. Леонова. М., 1958. С. 552, 554
  7. НИАБ. Ф. 295. Оп. 1. Ед. хр. 3647. Л. 30 об. — 31
  8. …о другом семинаристе Иосифе… (руск.)
  9. Лукин А. В. Медведь наблюдает за драконом. Образ Китая в России в XVII—XXI веках. — М.: Восток-Запад : АСТ, 2007. — С. 64-65. — 598 [9] с, 16 л. ил. с.
  10. Меликсетов А. В. Социально-экономическая политика Гоминьдана в Китае (1929–1949). — М.: Наука, Главная редакция восточной литературы. — С. 248-249. — ISBN 1977248-249.
  11. Дом купца Н. Ф. Мясникова Архівавана 4 верасня 2014. (руск.)
  12. Новые биографические данные о художнике К. И. Корсалине Архівавана 17 кастрычніка 2013. (руск.)

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!