Калодкі |
Морфаметрыя |
Даўжыня |
0,68 км |
Шырыня |
0,28 км |
Плошча |
0,16 км² |
Даўжыня берагавой лініі |
1,58 км |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Мінская вобласць |
|
|
|
|
Калодкі — возера ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нарач, прыкладна за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Калодкі.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,28 км, даўжыня берагавой лініі 1,58 км.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя, на ўсходзе і поўначы спадзістыя, вышынёй да 5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі забалочаныя, на захадзе сплавінныя. Дно выслана сапрапелем. Возера бяссцёкавае.
Літаратура