Калачэ́еўскі раён (руск.: Калачеевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Калач.
Геаграфія
Калачэеўскі раён мяжуе з Петрапаўлаўскім, Верхнемамонскім, Паўлаўскім і Вараб’ёўскім раёнамі, а таксама Тамбоўскай і Растоўскай абласцямі. Плошча раёна складае 2105,83 км².
Гісторыя
Калачэеўскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР.
Эканоміка
Эканоміку раёна вызначае аграпрамысловы комплекс, у склад якога, акрамя апрацоўчых прадпрыемстваў, уваходзяць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы розных форм уласнасці і сялянскія гаспадаркі.
Зноскі
Спасылкі