Казімір Францішак Крышпін-Кіршэнштэйн

Казімір Францішак Крышпін-Кіршэнштэйн
Крышпін[d]
Крышпін[d]
стражнік вялікі літоўскі
1708 — 1709

Нараджэнне невядома
Смерць не пазней за 2 сакавіка 1731
Род Крышпіны-Кіршэнштэйны[d]
Бацька Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн
Маці Яна з Валадковічаў[d]
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы

Казімір Францішак Крышпін-Кіршэнштэйн (? — да 2 сакавіка 1731) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Крышпінаў-Кіршэнштэйнаў. Сын Марціна Міхала і Яны з Валадковічаў, дачкі новагародскага ваяводы Крыштафа Валадковіча.

Стараста плунгянскі з 1699 года, цівун гандынскі, харужы надворны літоўскі ў 1706—1707 гадах; пасол на соймы 1699, 1701—1702 гадоў.

У Паўночную вайну камандаваў дывізіяй. У 1706 годзе перайшоў на бок шведаў і караля Станіслава Ляшчынскага, ад якога атрымаў урад стражніка вялікага літоўскага (1708—1709). Ваяваў супраць расійскіх войск на Беларусі. У 1709 годзе эмігрыраваў у Прусію. У 1711 годзе ўдзельнічаў у няўдалым паходзе на Вялікае Княства Літоўскае. Пасля выехаў у Бендэры. У 1713 годзе прызначаны Ляшчынскім дыпламатычным прадстаўніком у Стамбуле, дзе займаўся падрыхтоўкай турэцка-татарскага паходу на Рэч Паспалітую. У 1714 годзе ў рангу генерал-лейтэнанта паступіў на службу ў шведскую армію. Падтрымліваў шырокія дыпламатычныя кантакты для шведска-расійскага збліжэння.

У 1721 годзе пасля амністыі вярнуўся на радзіму. Пасол на сойм 1722.

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!