Казімір Францкевіч-Радзімінскі

Казімір Францкевіч-Радзімінскі
Герб «Бродзіц»
Герб «Бродзіц»
Надворны падскарбі літоўскі
1689 — 1694
Папярэднік Казімір Уладзіслаў Сапега
Пераемнік Жыгімонт Віктар Дэнгаф

Нараджэнне 1 сакавіка 1638(1638-03-01)[1]
Смерць 23 жніўня 1694(1694-08-23) (56 гадоў)
Род Францкевічы-Радзімінскія
Бацька Міхал Францкевіч-Радзімінскі
Маці Ганна Кляноўская
Жонка Аляксандра з Нарушэвічаў

Казімір Францкевіч-Радзімінскі (1 сакавіка 1638, Вільня — 23 жніўня 1694) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Францкевічаў-Радзімінскіх герба «Бродзіц». Сын Міхала, стольніка полацкага, і Ганны Кляноўскай.

Падчашы менскі, лідскі падкаморы з 1674 і староста з 1679, падскарбі надворны ВКЛ з 1689; маршалак Трыбуналу ВКЛ у 1682, 1688 і 1693; староста крэўскі.

Заснаваў кляштар кармелітаў у Жалудку, базыльянскі манастыр ва Ушачах.

Сям’я

Быў жанаты з Аляксандрай, дачкой Яна Нарушэвіча.

Зноскі

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!