У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Стахоўскі.
Казімір Стахоўскі — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Стахоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і Караля Стахоўскага і Канстанцыі з Хадкевічаў, падсталянкі і лентвойтаўны мсціслаўскай[1].
Ротмістр мсціслаўскі, прэзідэнт Мсціслаўскага земскага суда[1].
Валодаў маёнткам Рай, часткай маёнтка Паплаі, часткай маёнтка Буды. Рабіў 5 жніўня 1790 года вывад шляхецтва з Мсціслаўскага павета[1].
Сям’я
У шлюбе з Барбарай з Іллінічаў, дачкой стражніка мсціслаўскага. Дзеці[1]:
- Караль;
- Мікалай;
- Гжэгаж;
- Цэзарый;
- Кацярына;
- Марыянна.
Крыніцы