Казімір Семяновіч

Казімір Семяновіч
Род дзейнасці ваенны інжынер, фізік, інжынер
Дата нараджэння каля 1600[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1651(?)
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
К. Семяновіч на паштовай марцы
«Мастацтва артылерыі». Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Казімір Семяновіч (каля 1600 — каля 1651) — ваенны кароннага войска Рэчы Паспалітай, збройнік, ваенны інжынер, артылерыст; адзін з пачынальнікаў ракетнай справы ў Еўропе.

Аўтар кнігі «Вялікае майстэрства артылерыі» (1650).

Паходжанне

Пра жыццё і паходжанне Семяновіча вядома вельмі мала. Паводле літоўскай гістарыяграфіі Семяновіч нарадзіўся каля Расейнаў на Жамойці[2][3] у незаможнай шляхецкай сям’і герба «Астоя»[4], на думку літоўскіх даследчыкаў, таму ён і называў сябе «літоўскім» шляхцічам[2]. Таксама паводле літоўскіх даследчыкаў Семяновіч вучыўся ў Віленскай акадэміі.

Польскія гісторыкі падкрэсліваюць яго належнасць да паланізаванай шляхты[4].

Паводле версіі беларускіх гісторыкаў[5][6][7][8], Семяновіч нарадзіўся каля Дуброўны ў Віцебскім ваяводстве, у родзе незаможных князёў Семяновічаў[9], невялікія ўладанні якіх вядомы ў гэтай частцы Падняпроўя ў XIV—XVII стст. Некаторыя ўзоры лексікі самога Семяновіча могуць пацвярджаць такую думку[10]. Аднак, названы гэтымі даследчыкамі «князь Дзмітр Семяновіч» пад «1393 годам», на праўдзе Дзмітрый Сякіра з роду князёў Друцкіх, уладальнік «двара Быхаў» і «зямлі пустой Дубровенскай», якую нельга атоесніць з Дуброўнай.

Адзначаецца, што з крыніц не вядомы рады Семяновічаў, якія б мелі права на герб «Астоя», і, магчыма, Семяновіч проста купіў права надрукаваць герб у кнізе, каб спрыяць яе папулярнасці. Сам ён пісаў пра сваё месца ў шляхецкай іерархіі даволі невыразна, магчыма, менавіта з гэтай прычыны[11].

Беларуская гістарыяграфія XX ст. інтэрпрэтуе сярэднявечна-рэнесанснае азначэнне «літвін» як палітонім, а не этнонім, і таму мяркуецца, што Семяновіч, пішучы пра сябе «літвін» меў на ўвазе сваё грамадзянства Вялікага Княства Літоўскага, а не літоўскую нацыянальнасць[12].

Аспрэчваецца і тоеснасць Казіміра Семяновіча з магістрам філасофіі і вольных мастацтваў такога самага прозвішча, які запісаны ў актах Віленскай акадэміі 1650 года[11].

Біяграфія

Удзельнік Смаленскай вайны (1632—1634), у тым ліку аблогі Белай.[4] Магчыма, удзельнічаў у бітве пад Ахматавам (1644)[13]. Загадам караля Уладзіслава Вазы пасланы ў Нідэрланды, на службу ў войска герцага Фрыдрыха-Генрыха Аранскага, удзельнічаў у іспанска-галандскай вайне, у тым ліку аблозе Гюйста  (англ.) (1645)[4]. Вярнуўся ў Рэч Паспалітую (1646), калі Уладзіслаў Ваза збіраў з усёй Еўропы артылерыйскіх спецыялістаў для вялікай вайны з туркамі[4], служыў інжынерам у кароннай артылерыі[14], з 1648 — намеснік начальніка. Па парадзе караля Яна Казіміра вярнуўся ў Нідэрланды (каля 1649), каб надрукаваць сваю працу[14], хаця ёсць і думка, што Семяновіч быў вымушаны выехаць з прычыны канфлікту са сваім начальнікам, Крыштафам Арцішэўскім[13].

Вялікае майстэрства артылерыі

Кніга «Artis Magnae Artilleriae pars prima» («Вялікае майстэрства артылерыі, першая частка», таксама вядомая як «Поўнае майстэрства артылерыі») была ўпершыню надрукаваная па-лацінску ў Амстэрдаме (1650), яшчэ да смерці Семяновіча. Пазней перакладзеная на французскую (1651), нямецкую (1676), англійскую і галандскую (1729), польскую (1963) мовы.[14]

Кніга больш за два стагоддзі была ў Еўропе падручнікам па артылерыі. Былі прадстаўленыя стандартныя канструкцыі ракет, запальных снарадаў і іншых піратэхнічных прыстасаванняў. Тут у першы раз была разгледжаная ідэя выкарыстання рэактыўнага руху ў артылерыі. Вялікі раздзел прысвечаны калібрам, канструкцыі, будове і якасцям ракет (як ваенных так і грамадзянскіх), у т.л., шматступенных ракет, ракетных батарэй і ракет з стабілізатарамі.

Як пісаў сам Семяновіч, ён цікавіўся артылерыяй з дзяцінства, і вывучаў матэматыку, механіку, гідраўліку, архітэктуру, оптыку, тактыку, каб павялічыць свае веды; мяркуецца, што ён паспеў скончыць і рукапіс другой часткі[15]. Існуе версія, што ўдзельнікі цэхаў металургіі, піратэхнікі і збройніцтва арганізавалі яго забойства і выкралі або знішчылі другую частку рукапісу, каб не даць распаўсюджваць свае цэхавыя сакрэты[15].

Памяць

У 1995 годзе «Белпошта» выпусціла адмысловую марку, прысвечаную Казіміру Семяновічу.

У 2012—2013 гадах Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры спрыянні спонсараў выкупіла і вярнула ў Беларусь усе першыя выданні трактата «Вялікае мастацтва артылерыі» на лацінскай (1650), французскай (1651), нямецкай (1676) і англійскай (1729) мовах.

У 2017 годзе ў рамках тэлевізійнага праекту «100 імёнаў Беларусі» быў створаны дакументальны «Казімір Семяновіч. Вялікае мастацтва артылерыі»[16].

21 лістапада 2018 года ў Вільнюсе адкрылі скульптуру ў выглядзе ракеты, прысвечаную яе вынаходніку Казіміру Семяновічу (скульптар Владас Урбанавічус). Скульптура пастаўлена па дарозе ў аэрапорт, у раёне Наўйінінкай (Новы Свет), каля прыватнага ўніверсітэта імя Казіміра Семяновіча[17].

У жніўні 2021 года ў Мінску каля Акадэміі навук усталяваны помнік Казіміру Семяновічу[18].

Крыніцы

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #128752696 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 сакавіка 2015.
  2. а б Encyclopedia Lituanica. Boston, 1970—1978, Vol.5 p.147
  3. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija. 1983 T.1 p.166
  4. а б в г д Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.182
  5. Цярохін [артыкул] // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Т. 3. — 1973.
  6. «Вялікае майстэрства артылерыі» / М. Ткачоў, А. Бельскі. — (серыя «Нашы славутыя землякі») — Мінск, 1992. — ISBN 5-343-00881-X
  7. ЭГБ. — Т.6. Ч.1. — С. 286.
  8. БЭ у 18 т. — Т. 14.
  9. Цярохін; Ткачоў, Бельскі, С.8.
  10. Бельскі, Ткачоў, С.10.
  11. а б Бельскі, Ткачоў, С.16.
  12. Бельскі, Ткачоў, С.16,17.
  13. а б Reprint of article on Siemienowicz from «Mlody Technik» 07.2001
  14. а б в Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.183
  15. а б Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.184
  16. https://www.youtube.com/watch?v=L6SU1Fp0FNY
  17. В Вильнюсе открыли скульптуру, посвящённую изобретателю ракет Казимиру Семеновичу
  18. Каля Акадэміі навук усталявалі помнік Казіміру Семяновічу. Будзьма беларусамі! (17 жніўня 2021).

Літаратура

  • Бельскі А. М., Ткачоў М. А. Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. — Мн., 1992.
  • Цярохін С. Ф. Трактат аб артылерыі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. № 3.
  • Семяновіч Казімір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 322—323. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Семено́вич Казимир (руск.) // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 42—43.

Read other articles:

2010 Filipino filmSuper Inday and the Golden BibeTheatrical movie posterDirected byMike TuvieraScreenplay byAloy AdlawanBased onSuper Inday and the Golden Bibe (1988)by Luciano B. CarlosProduced byLily MonteverdeRoselle Monteverde-TeoStarringMarian RiveraJohn LapusCinematographyMo ZeeEdited byJay HaliliMusic byAlfred 'Dodoy' OngleoProductioncompaniesRegal EntertainmentRegal MultimediaDistributed byGMA Pictures Inc.Release date December 25, 2010 (2010-12-25) Running time124 minu...

 

Defunct confectionery company For the trading card company, see Leaf Trading Cards. For the candy company revived in 2011, see Leaf Brands. Leaf International BVTypeBVIndustryConfectioneryFounded1940FounderSol S. LeafDefunctFebruary 2012; 11 years ago (2012-02)[1]FateMerged into CloettaSuccessorLeaf BrandsHeadquartersOosterhout, Netherlands Stockholm, SwedenKey peopleBengt Baron (CEO, 2009–11)[2]ProductsCandy, chewing gum, pastilles, trading cardsRevenue

 

Place des Émeutes-de-Stonewall Place des Émeutes-de-Stonewall adalah lapangan umum di Paris, Prancis. Untuk peringatan 50 tahun Kerusuhan Stonewall, Kota Paris menamai sebuah alun-alun untuk memberi penghormatan kepada kerusuhan tersebut[1]. Alun-alun baru diresmikan oleh pejabat Prancis pada 19 Juni, bersama Stuart Milk dan beberapa aktivis Stonewall Inn.[2] Catatan ^ Paris names four squares and streets for LGBTQ icons ^ Paris honours LGBTQI+ icons by renaming squares and ...

University of DurhamLambang perisai Universitas Durhambahasa Latin: Universitas DunelmensisMotobahasa Latin: Fundamenta eius super montibus sanctis(dari Mazmur 87 [Vulgate, Mazmur 86])Moto dalam bahasa InggrisHer foundations are upon the holy hillsJenisPublicDidirikan1832Dana abadi£61.3M (tidak termasuk kolese-kolese) (per 31 Juli 2011)[1]KanselirSir Thomas AllenWakil KanselirProfessor Chris HigginsJumlah mahasiswa16,355[2]Sarjana11,450[2]Magister4,905 ...

 

This article includes a list of general references, but it lacks sufficient corresponding inline citations. Please help to improve this article by introducing more precise citations. (January 2013) (Learn how and when to remove this template message) Assault rifle Pușcă Automată model 1986 The PA md. 86 with AG-40 grenade launcher.TypeAssault riflePlace of originSocialist Republic of RomaniaService historyIn service1986–presentUsed bySee UsersWarsRomanian RevolutionWa...

 

Julia Montes as Kara Dela Rosa (left) and Sara Suarez (right) Doble Kara (transl. Double Faced / English: Double Kara) is a Philippine melodrama television series, directed by Emmanuel Q. Palo, Trina N. Dayrit, and Jojo A. Saguin, which premiered on ABS-CBN's Kapamilya Gold afternoon block and worldwide on The Filipino Channel on August 24, 2015 to February 10, 2017. The series stars Royal Princess of Drama Julia Montes in a dual role, as Kara Dela Rosa and Sara Suarez, together with an...

陸軍機械化步兵第二三四旅234 Mechanized Infantry Brigade存在時期陸軍第三十四師(1952年-1976年1月)陸軍第四十七師(1976年1月-1976年8月)陸軍步兵第二三四師第七OO旅(1976年8月-1999年7月1日)陸軍摩托化步兵第二OO旅(1999年7月1日-2005年4月1日)陸軍裝甲步兵第三七三旅陸軍機械化步兵第二OO旅(2005年4月1日-2013年4月1日) 陸軍機械化步兵第二三四旅(2013年4月1日-現今)國...

 

2020 single by Victoria Monét, Khalid and SG Lewis ExperienceSingle by Victoria Monét, Khalid and SG Lewisfrom the EP Jaguar ReleasedJune 19, 2020 (2020-06-19)Recorded2020StudioRepublic Records Studios (Los Angeles, California)Genre Disco Length2:56LabelTribeSongwriter(s)Victoria MonétKhalid RobinsonSamuel George LewisKyla MoscovichProducer(s)SG Lewis[1]Victoria Monét singles chronology Moment (2020) Experience (2020) Touch Me (Remix) (2020) Khalid singles c...

 

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Desember 2022. Miyano Kumiko (宮野久美子, lahir 13 Desember 1971) adalah seorang model, penyiar radio, dan tarento asal Jepang. Ia adalah mantan anggota grup idola Onyanko Club dan KISS. Miyano Kumiko mulai berkarier pada 10 Agustus 1986 daat ia memenangkan pen...

Käthe HaackLahirKäte Lisbeth Minna Sophie Isolde Haack(1897-08-11)11 Agustus 1897Berlin, Kekaisaran JermanMeninggal5 Mei 1986(1986-05-05) (umur 88)Berlin, Jerman BaratPekerjaanPemeranTahun aktif1914–1985Suami/istriHeinrich Schroth ​ ​(m. 1922; kematiannya 1945)​AnakHannelore Schroth Käthe Haack (nama lahir Käte Lisbeth Minna Sophie Isolde Haack,[1] 11 Agustus 1897 – 5 Mei 1986) adalah seorang pemeran pangg...

 

The White LiarsProgramme 1968 Lyric Theatre productionWritten byPeter ShafferCharactersSophie, Baroness LembergFrankTomDate premiered1967Place premieredEthel Barrymore Theatre, New York CityOriginal languageEnglishGenreDrama The White Liars is a one-act play by Peter Shaffer, first performed in 1967 originally titled White Lies. It is often performed with another of Shaffer's one-act plays, Black Comedy, to form the double-bill of The White Liars and Black Comedy.[1] The White Liars r...

 

Earthquake event 2016 Aceh earthquakeShakemap for the 2016 Aceh earthquake.UTC time2016-12-06 22:03:33ISC event609828738USGS-ANSSComCatLocal date7 December 2016 (2016-12-07)Local time05:03:33 WIBDuration10–15 secondsMagnitude6.5 MwDepth13.0 kmEpicenter5°16′59″N 96°10′05″E / 5.283°N 96.168°E / 5.283; 96.168FaultUnknown (possibly Samalanga – Sipopok fault)TypeStrike-slipAreas affectedAceh, IndonesiaMax. intensityVII...

Palácio Nacional da Ajuda O Instituto dos Museus e da Conservação, I. P., era um Instituto Público português, abreviadamente designado por IMC, criado em 2007 na âmbito do Programa de Reestruturação da Administração Central do Estado (PRACE), e que unia os anteriores Instituto Português de Museus e Instituto Português de Conservação e Restauro, assim como a Estrutura de Missão Rede Portuguesa de Museus. Era dependente do Ministério da Cultura.[1] Em 2011, foi fundido com o Ins...

 

English footballer (1937–1962) Ron Brett Personal informationDate of birth (1937-09-04)4 September 1937Place of birth Stanford-le-Hope, EnglandDate of death 30 August 1962(1962-08-30) (aged 24)[1]Place of death Clerkenwell, London, EnglandPosition(s) ForwardYouth career?–1954 Crystal PalaceSenior career*Years Team Apps (Gls)1955–1959 Crystal Palace 36 (12)1959–1962 West Ham United 12 (4)1962 Crystal Palace 8 (1)Total 56 (17) *Club domestic league appearances and goals Ron...

 

Artikel ini bukan mengenai tingkat kematian kasus. Kematian pada negara-negara di dunia. Angka kematian atau tingkat kematian (bahasa Inggris: mortality rate atau mortality ratio) adalah ukuran kematian rata-rata dari penduduk dalam suatu daerah atau wilayah tertentu. Secara sederhana, mortalitas merupakan jumlah kematian akibat penyakit tertentu maupun kematian alami.[1] Mortalitas merupakan salah satu komponen penting dalam kependudukan.[2] Pertumbuhan penduduk ditentukan sa...

Former bank This article is about the defunct bank based in Dallas, Texas. For the failed bank that was based in San Francisco, California, see First Republic Bank. For the Philadelphia bank, see Republic First Bancorp. This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: First Republic Bank Corporation – news · newspapers ·...

 

Canadian actress Alexia FastFast in 2011Born (1992-09-12) 12 September 1992 (age 31)Vancouver, British Columbia, CanadaOccupationActressYears active2002–present Alexia Fast (born 12 September 1992[1]) is a Canadian actress who began her career at the age of seven when she wrote, directed and starred in the short film The Red Bridge, which premiered at the 2002 Atlantic and Reel to Reel Film Festivals.[2] She obtained her first agent at the age of 11 and starred in ...

 

此條目没有列出任何参考或来源。 (2020年6月30日)維基百科所有的內容都應該可供查證。请协助補充可靠来源以改善这篇条目。无法查证的內容可能會因為異議提出而被移除。 奧地利的約翰出生(1782-01-20)1782年1月20日托斯卡納大公國佛羅倫斯逝世1859年5月11日(1859歲—05—11)(77歲)奧地利帝國格拉茨安葬謝納配偶安娜·普洛休子嗣美蘭伯爵法蘭茲王朝哈布斯堡-洛林王朝父親利奧...

2003 video gameStar Ocean: Till the End of TimeDeveloper(s)tri-AcePublisher(s)OriginalEnixDirector's CutSquare Enix (JP/NA)Ubisoft (EU/AU)Director(s)Yoshiharu GotandaProducer(s)Yoshinori YamagishiHajime KojimaDesigner(s)Masaki NorimotoArtist(s)Jun SatoKeiichi AsaiWriter(s)Yoshiharu GotandaHiroshi OgawaComposer(s)Motoi SakurabaSeriesStar OceanPlatform(s)PlayStation 2ReleaseOriginal VersionJP: February 27, 2003Director's CutJP: January 22, 2004NA: August 31, 2004AU: September 30, 2004EU: Octobe...

 

食材については「レバー (食材)」をご覧ください。 この記事は検証可能な参考文献や出典が全く示されていないか、不十分です。出典を追加して記事の信頼性向上にご協力ください。(このテンプレートの使い方)出典検索?: 肝臓 – ニュース · 書籍 · スカラー · CiNii · J-STAGE · NDL · dlib.jp · ジャパンサーチ · TWL(2016年3月) ...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!