У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Пальчэўскі.
Казімір Пальчэўскі (1828 — 30 (18) чэрвеня 1873) — расійскі і беларускі інжынер-архітэктар[1].
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Нарадзіўся ў 1828 годзе[1]. Выхоўваўся Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы ў 1843-51 гадах[1]. Скончыў курс з чынам губернскага сакратара.
Прафесійная дзейнасць
Адразу пасля заканчэння вучылішча прызначаны на службу ў Віцебскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію архітэктарскім памочнікам[1].
У 1867 годзе прызначаны ў распараджэнне іркуцкага губернатара[1].
Праз два гады ўзведзены ў званне інжынера-архітэктара і потым заняў месца малодшага архітэктара харкаўскага губернскага праўлення (1870). У далейшым пераведзены на пасаду губернскага інжынера ў г. Смаленск (1872).
У 1873 годзе прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэту (руск.) (бел. і ў хуткім часе памёр[1].
Зноскі