Казімір Людвік Бялінскі

Казімір Людвік Бялінскі
Kazimierz Ludwik Bieliński
Герб «Юноша»
Герб «Юноша»
Маршалак вялікі каронны
1702 — 1713
Папярэднік Юзаф Караль Любамірскі
Пераемнік Юзаф Мнішак
Маршалак надворны каронны
1702
Папярэднік Юзаф Караль Любамірскі
Пераемнік Войцех Дамбскі

Нараджэнне XVII стагоддзе
Смерць 24 сакавіка 1713(1713-03-24)[1][2]
Месца пахавання
Род Бялінскія[d]
Бацька Ян Францішак Бялінскі[d]
Маці Ганна фон Акерстоф
Жонка Людвіка Марыя Морштын
Дзеці Францішак, Міхал, Катажына, Уршуля, Тэрэза, Марыяна
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла

Казімір Людвік Бялінскі (? — 23 сакавіка 1713, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, падкаморы надворны каронны (16891702), маршалак надворны каронны (1702), маршалак вялікі каронны (17021713), маршалак сойма, дыпламат, староста тухольскі, млаўскі, чэрскі, макоўскі, мальбаркскі, асецкі і гарвалінскі. Кавалер Ордэна Белага Арла.

Біяграфія

Прадстаўнік польскага шляхецкага роду Бялінскіх герба «Юноша». Сын ваяводы мальбаркскага Яна Францішка Бялінскага (памёр у 1685) і Ганны фон Акерстоф (памерла да 1671). Дзякуючы шлюбу з Людвікай Марыяй Морштын быў звязаны з прафранцузскай партыяй пры двары.

Абіраўся паслом на соймы ў 1683, 1688 і 1690 гадах. У 1688 годзе падпісаў у Берліне пагадненне з курфюрстам аб адпраўцы брадэнбургскіх ваенных атрадаў на дапамогу Польшчы, якая ваявала тады з асманскай імперыяй. У 1689 у атрымаў пасаду падкаморыя надворнага кароннага.

У 1697 у падчас бескаралеўя ў Рэчы Паспалітай Казімір Людвік Бялінскі быў абраны маршалкам элекцыйнага сойма, падчас якога падтрымаў кандыдатуру французскага прынца Франсуа Луі дэ Канці на польскі сталец. Пазней перайшоў на бок саксонскага курфюрста Аўгуста Моцнага, якому ў 1699 годзе выдаў дыплом аб яго абранні на польскі трон. У 1702 годзе Казімір Людвік Бялінскі атрымаў пасаду маршалка надворнага кароннага, у тым жа годзе быў прызначаны маршалкам вялікім каронным.

Двор Казіміра Бялінскага знаходзіўся ў маёнтку Отвацк Велькі  (польск.), які часта наведваў сам польскі кароль. Марыяна, дачка Казіміра, стала каханкай Аўгуста Моцнага. У 1703 годзе Казімір Бялінскі выдаў сваю дачку замуж за падкаморага вялікага літоўскага Багуслава Эрнэста Дэнгафа. Падчас Паўночнай вайны Казімір Людвік Бялінскі знаходзіўся ў 17041712 гадах ў Гданьску, фармальна не падтрымліваючы ніводзін з бакоў канфлікту.

Сям’я

У 1682 годзе ажаніўся з Людвікай Марыяй Морштын (?—1730), дачкой падскарбія вялікага кароннага Яна Анджэя Морштына (16211693) і Катажыны Гордан. Дзеці:

Зноскі

Літаратура

  • Kazimierz Piwarski: Bieliński Kazimierz Ludwik. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 2: Beyzym Jan — Brownsford Marja. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1936, s. 53-55. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!