Казімір — мужчынскае славянскае імя, утворанае складаннем праславянскіх слоў Kazhit («псаваць, шкодзіць») і mir («мір, спакой»). Памяншальнае імя — Ка́зік. Жаночае імя — Казіміра.
У розных краінах імя Казімір мае свае адпаведнікі: польск.: Kazimierz; укр.: Казимир; чэшск.: Kazimír, славацк.: Kazimír; руск.: Казимир; англ.: Casimir.