Позні кажа́н (Eptesicus serotinus) — млекакормячая жывёла сямейства гладканосых лятучых мышэй.
Апісанне
Даўжыня цела 62—75, перадплечча 48—51 мм. Крылы адносна шырокія. Вушы нагадваюць вушы начніц. Поўсць высокая, шаўкавістая, рэдкая, зверху цёмна-карычневая з бляскам, энізу святлейшая.
Пашырэнне
Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, у тым ліку ў Еўрапейскай частцы Расіі, Казахстане, Сярэдняй Азіі, на Каўказ . На тэрыторыі Беларусі адносна рэдкі аселы від, адзначаны ў Брэсцкай і Мінскай абласцях.
Асаблівасці біялогіі
Корміцца ўсю ноч у парках, садах, на ўзлесках, лясных прасеках, уздоўж вуліц паблізу сховішчаў. Знішчае совак, пядзенікаў, вусачоў, хрушчоў, ліставёртак і іншых шкодных насякомых.
Жыве калоніямі. У летніх сховішчах (на гарышчах, у шчылінах драўляных сцен, за аканіцамі) паяўляецца з сярэдзіны красавіка. У 2-й пал. чэрвеня—ліпені самка нараджае адно дзіцянё. Зімуе ў падвалах, склепах.
Літаратура