Звягельскі раён[1] (укр.: Звягельський район, да 2022 года Наваград-Валынскі раён) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Жытомірскай вобласціУкраіны. Адміністрацыйны цэнтр — горад Звягель (да 2022 года — Наваград-Валынскі).
17 ліпеня 2020 года ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы раён быў узбуйнены. Да ўзбуйнення тэрыторыя раёна адміністрацыйна складалася з 1 пасялковага і 39 сельскіх саветаў, у якіх было 1 пасёлак і 109 вёсак.