У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Богдан.
Званімір «Звонка» Богдан (сербск.: Звонко Богдан; 5 студзеня 1942, Сомбар) — сербскі спявак, выканаўца народных песень Сербіі, Харватыі, Венгрыі і Румыніі, найбольш вядомы дзякуючы песням прысвечаным бунеўцам. Акрамя славы спевака, з’яўляецца прызнаным кампазітарам і паэтам, мастаком, вінаробам і ўдзельнікам конных скачак.
Біяграфія
Званімір Богдан нарадзіўся ў Сомбары (Ваяводзіна, Сербія) у сям’і бунеўцаў, у часы Другой сусветнай вайны і венгерскай акупацыі Югаславіі. Правёў дзяцінства на ферме свайго дзеда Сціпана Кукурузара; яго дзед па бацькавай лініі Франья, які быў візничим і тамбурашам, перадаў Звонку любоў да коней і народнай музыкі. Пасля непрацяглай працы ў Сомбарскім тэатры, ён ва ўзросце 19 гадоў паступіў у тэатральную акадэмію ў Бялградзе, зарабляючы на жыццё спевамі ў кафэ[1]. Кантракт з гатэлем «Уніян», які быў месцам сходу белградскай багемы, паспрыяў яго кар’еры, каля 30 гадоў Званімір даваў канцэрты ў Уніяне пры кожным візіце ў сталіцу[2][3]. Яго першы значны сольны канцэрт адбыўся на тэрасе Бялградскай крэпасці.
У 1971 годзе была запісана самая вядомая песня Звонкі Богдана «Hej salaši na severu Bačke» (Гэй, хаты на поўначы Бачкі)[2]. З 1972 года ён выступаў са знакавым у свеце народнай музыкі Балкан аркестрам Янік Балажа[2][4].
У гады балканскіх войнаў 90-х, Богдан адмовіўся ад выступленняў: «Я проста быў не ў настроі для гэтага. Таксама пірацтва квітнела настолькі, што мяне нудзіла ад думкі пра кампазітарскую або выканальніцкую працу… Я толькі спадзяюся, што гэтыя жудасныя часы пройдуць, і мы зноў будзем здольныя жыць па-людску»[5].
У 2004 Званімір Богдан прыняў удзел ва ўплывовым фестывалі Exit, што пераважна збірае гурты ў жанры поп/рок музыкі і адбываецца ў Петраварадзінскай крэпасці; гэта выступленне стала знакавым для народнай музыкі і важным для дыялогу пакаленняў у сербскім грамадстве[6].
У творчасці Званіміра Богдана ёсць як традыцыйныя народныя песні, так і аўтарскія (як ўжо згаданая «Hej salaši na severu Bačke»). Ёсць у рэпертуары песні на венгерскай і на цыганскай мовах.
У 2000-я гады супрацоўнічаў з вядомымі калектывамі Orkestar Mileta Nikolića (пераемнікі згаданага аркестра Балажа) з Ваяводзіны і Zagrebački tamburaši з Харватыі. Богдан працягвае выступаць у Сербіі і Харватыі, а таксама і ў іншых краінах па запрашэнні дыяспары.
Самыя вядомыя песні з рэпертуару Звонкі Богдана:
- Hej salaši na severu Bačke
- Osam tamburaša s Petrovaradina
- Bunjevačko prelo
- U tem Somboru
- Već odavno spremam svog mrkova
- Ne vredi plakati
- Govori se da me varaš
- Kraj jezera jedna mala kuća
- Stari Fijaker
- Prošle su mnoge ме
- Ko te ima, taj te nema
Богдан таксама быў вядомым наезнікам, адным з самых паспяховых конных спартсменаў у Ваяводзіне. Першых поспехаў ён дасягнуў яшчэ ў 1970-я[7]. Да 2012 года, калі ён завяршыў кар’еру, на яго рахунку былі перамогі ў Srpski kasački derbi, Slovački kasački derbi, Hrvatski kasački derbi, Subotička milja, Trci grada Subotice, Dužijanci, Zobnatički konjički igre, усталёўваў рэкорды спаборніцтваў[8].
Званімір і яго жонка Мір’яна выхавалі двух дзяцей, маюць трох унукаў. З 1980 года сям’я жыве ў Субаціцы[2], дзе спадар Званімір валодае імянны вінакурняй. З 2009 года — ганаровы грамадзянін Субаціцы (трэці, хто атрымаў гэта званне)[9].
Уплыў
Самыя вядомыя сучасныя музыкі-тамбурашы з Харватыі, як то: Златні Дукаці, Кіча Слабінац і Міраслаў Шкора, — запісалі шмат песень, створаных або выкананых Богданам. Альбом Starogradska pjesmarica (1994) гурта Златні Дукаці якая змяшчае яго папулярныя песні[10]. Міраслаў Шкора мае звычай выконваць «Ej salaši na sjeveru Bačke» ледзь ці не на кожным канцэрце ў гонар Званіміра Богдана.
У 1990 годзе паэт Драг Брытвіч і кампазітар Сініша Леаполд з Харватыі напісалі песню «Svirci moji» (Мае музыкі) спецыяльна для Богданава выступу на фестывалі «Zlatne žice Slavonije» у Пожагу. З-за пачатку вайны Званімір Богдан не змог выступіць, затое Дука Чаіч, выканаўшы гэтую песню, узяў гран-пры фестывалю. Больш за 10 гадоў прайшло, перш чым Богдан у праграме «Hit do hita» на HRT выканаў «Svirci moji». Таксама яе выконваюць Крунаслаў Слабінач і Златні Дукаці, песня лічыцца класікай сярод выканаўцаў тамбурыцыі.
У 2000-я Звонка Богдан запісаў шэраг патрыятычных харвацкіх песень, як: «Otvori prozor» (Адчыні акно), «Od Konavala pa do Zagore» (Ад Конаўлі да Загары), «Markova čežnja» (Маркава туга). У маі 2003 г. на фестывалі Бродфест ў Славонскім Бродзе Богдан атрымаў прыз «Ruka slobode» («Рука свабоды») за песню «Od Konavala pa do Zagore», тэкст песні быў прызнаны лепшым харвацкім паэтычным патрыятычным творам 2002 года.
45-я гадавіна творчай дзейнасці Званіміра Богдана была адзначана канцэртам у галоўным канцэртнай зале Бялграда — Сава-цэнтры ў лістападзе 2013 года[11].
Дыскаграфія
Альбомы
Назва
|
Год выхаду
|
Фармат, лэйбл
|
Biseri narodne muzike з Аркестрам Яніка Балажа[12]
|
22 красавік 1971
|
LP, PGP RTB
|
Zvonko Bogdan
|
15 кастрычніка 1972
|
LP, PGP RTB
|
Zvonko Bogdan i orkestar Šandora Lakatoša
|
4 снежня 1973
|
LP, PGP RTB
|
Zvonko Bogdan peva za Vas
|
8 кастрычніка 1974
|
LP, PGP RTB
|
Što se bore misli moje
|
19 сакавіка 1976
|
LP, PGP RTB
|
Zvonko Bogdan
|
10 студзеня 1980
|
LP, PGP RTB
|
Zvonko Bogdan i tamburaški orkestar Janike Balaža
|
6 чэрвеня 1981
|
LP, PGP RTB
|
Pesme i pesnici
|
15 лютага 1984
|
LP, PGP RTB
|
Legolas
|
22 чэрвеня 1984
|
LP, PGP RTB
|
Svaku ženu volim ja
|
20 чэрвеня 1988
|
LP, PGP RTB
|
Život teče u laganom ritmu
|
2001
|
CD, Croatia Records
|
Živim život k’o skitnica
|
2002
|
CD, A Records, Сомбар
|
Rariteti
|
2003
|
CD
|
Uspomena na vreme koje se sigurno ponoviti neće
|
2004
|
Double CD
|
Panonija i ja
|
2005
|
CD, Vojvodina Music
|
Tko te ima, taj te nema
|
2007
|
CD, Croatia Records
|
Godine su mnoge prošle з Tamburica Orchestra «Serbus»
|
2008
|
CD, Manart & Serbus
|
Зноскі
Спасылкі