Выхаванец клуба «Віцебск», з 2019 года пачаў выступаць за дубль. На наступны год замацаваўся ў дублі, а 22 лістапада 2020 года дэбютаваў за асноўную каманду «Віцебска» ў Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча з «Мінскам» (2:2) і паспеў адзначыцца голам.
У сезоне 2021 працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[2].