Заслужаны канструктар Беларускай ССР — ганаровае званне, якое прысвойвалася работнікам канструктарскіх і тэхналагічных арганізацый, навукова-даследчых устаноў, вытворчых і навукова-вытворчых аб’яднанняў і прадпрыемстваў за вялікі ўклад у распрацоўку і ўкараненне прынцыпова новай высокаэфектыўнай тэхнікі, што па сваіх тэхніка-эканамічных паказчыках адпавядае айчыннаму і сусветнаму ўзроўням. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 19 жніўня 1985 года, прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР. Скасавана 23 лістапада 1988 года.
Заслужаныя канструктары Беларускай ССР
1986
Літаратура