Зарадавы лік

Зара́давы лік атамнага ядра (або а́тамны ну́мар, а́тамны лік, пара́дкавы ну́мар хімічнага элемента) — колькасць пратонаў у атамным ядры. Зарадавы лік роўны зараду ядра ў адзінках элементарнага зараду і адначасова раўняецца парадкаваму нумару адпаведнага ядру хімічнага элемента ў табліцы Мендзялеева.

Тэрмін «атамны» ці «парадкавы» нумар звычайна выкарыстоўваецца ў атамнай фізіцы і ў хіміі, тады як раўназначны тэрмін «зарадавы лік» — у ядзернай фізіцы. У неіанізаваным атаме колькасць электронаў у электронных абалонках супадае з зарадавым лікам.

Зарадавы лік звычайна абазначаецца літарай Z. Ядры з аднолькавым зарадавым лікам, але розным масавым лікам A (які раўняецца суме ліку пратонаў Z і ліку нейтронаў N) з’яўляюцца рознымі ізатопамі аднаго хімічнага элемента, бо іменна зарад ядра вызначае будову электроннай абалонкі атама і, такім чынам, яго хімічныя ўласцівасці.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!