У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Эда.
Замак Эда (яп.: 江戸城 Эда-дзё:) — замак раўніннага тыпу ў Токіа, Японія. Таксама вядомы пад назвай «Замак Тыёда» (яп.: 千代田城 Тыёда-дзё:). Размешчаны ў Тыёда. Заснаваны ў 1457 годзе феадалам Ота Даканам.
Апісанне
Працягласць з поўначы на поўдзень — 3,5 км, з захаду на ўсход — 5,5 км. Агульная плошча — каля 1,014 км².
Гісторыя
Заснаваны ў 1457 годзе самурайскім вайскаводам Ота Даканам на месцы ўмацаванай сядзібы роду Эда на паўночным беразе Такійскага заліва. У 1590 годзе капітальна перабудаваны Такугавам Іэясу, заснавальнікам сёгуната. На працягу XVII—XIX стагоддзяў быў галоўнай цытадэллю сёгуната Эда, цэнтральнай рэзідэнцыяй 15 пакаленняў сёгунаў роду Такугава. З 1869 года — месцазнаходжанне Такійскага імператарскага палаца. Неаднаразова цярпеў ад пажараў і рэстаўраваўся. У 1868 годзе, падчас грамадзянскай вайны, перададзены без бою Імператарскім урадавым войскам. Галоўная вежа згарэла ад удару маланкі ў XIX стагоддзі. Частка замка пацярпела падчас бамбардзіроўкі Токіа 1945 года.
Замак сёння
Па стане на 2011 год захаваліся каменныя сцены, равы, некалькі пабудоў і варот замка. У Заходнім двары размешчаны Імператарскі палац, частка — адведзена пад Замкавы парк, свабодны для наведвання. У Паўночным двары размешчаны Палац баявых мастацтваў Японіі і Нацыянальны архіў Японіі.
Спасылкі