Замак Мальбарк

Славутасць
Замак Мальбарк
польск.: Zamek w Malborku
54°02′23″ пн. ш. 19°01′40″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура і неаготыка
Дата заснавання 1270
Матэрыял цэгла
Сайт zamek.malbork.pl/en
Map
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Castle of the Teutonic Order in Malbork
(Замак Мальбарк)
Спасылка № 847 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iii, iv
Рэгіён Еўропа і Паўночная Амерыка
Уключэнне 1997  (21-я сесія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замак Мальбарк (ням.: Ordensburg Marienburg) — трохчасткавая абарончая крэпасць у гатычным стылі аб’ёмам больш за 250 000 м³. Складаецца з нізкага, сярэдняга і высокага замкаў. Гэта адзін з найвялікшых гатычных архітэктурных ансамбляў у свеце. Першапачатковая назва замка была ўжыта Тэўтонскім ордэнам і гучала як «Марыенбург» (Marienburg), ці «горад Марыі». Ад 14 верасня 1309 да 1457 замак у Мальбарку быў рэзідэнцыяй вялікага магістра, а горад — сталіцай ордэнскай краіны.

Гісторыя

Пачатак пабудовы — камандорскі замак

Выгляд усходняй часткі Высокага замка на фатаздымку 1901 года

Падрыхтоўка да пабудовы распачалася ў 1278 годзе, калі будаўнікі пачалі выразаць лес і збіраць будаўнічыя матэрыялы (цэглу, драўніну і каменне на фундамент). Найвялікшых намаганняў патрабавала прадукцыя цэглы і дахоўкі. Іх у 1278—1280 гадах было выкарыстана каля 4 480 000 адзінак, з якіх 1 280 000 затрачваліся на пабудову абарончых муроў, а 3 200 000 на пабудову замку адпаведна.

Першы этап будаўніцтва можна датаваць 1278—1281 гадамі — ад пачатку будаўніцтва да пераносу канвента з бліжэйшага Зантыра. У гэты перыяд замак з’яўляўся камандорскім. Ён складаўся з галоўнага замка (пазней названага «высокім замкам») і прызамчышча (пазней — «сярэдні замак»).

Агульны выгляд замка ў канцы XIX ст.

Спачатку было пабудавана паўночнае крыло, дзе размясціліся найважнейшыя памяшканні: капліца, капітуляр і інтэрнат. Потым будавалася заходняе крыло, якое размяшчала пакой комтура і рэфекторыум. Паўднёвую і ўсходнюю часткі замыкалі драўляныя склепы, майстэрні і стайні.

Чарговым важным элементам замка была высунутая на паўднёвы захад над дахам замка абарончая вежа, злучаная з замкавым будынкам, якую звалі данскерам. Яна павінна была выконваць ролю санітарнай вежы і астатняга пункта абароны. Таксама была пунктам агляду роўналегла ўтвораных гарадоў Мальбарка. Другая вежа, якую звалі «клешай», пабудаваная да канца XIII ст., знаходзілася ў процілеглым данскеру куту. Першапачаткова вежа мела абарончае значэнне, але пасля пашырэння замка страціла сваю неабходнасць.

Рэзідэнцыя вялікіх магістраў (1309—1457)

Летні рэфекторыум у Сярэднім замку

У 1309 годзе было вырашана перанесці рэзідэнцыю вялікага ордэнскага магістра з Венецыі ў Мальбарк, які адгэтуль стаў сталіцай Тэўтонскага ордэна. Разам з вялікім магістрам у замак прыбыла вялікая колькасць братоў законных, што патрабавала перабудовы і пашырэння існуючага комплексу. У «высокім замку» больш за ўсё месца занялі інтэрнаты. Акрамя таго, тут размясціўся капітуляр і рэфекторыум канвента. Значна пашырыўся замкавы касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — яго працягнулі ад усходу, пад ім змясцілі капліцу Св. Ганны, прызначаную для пахавання вялікіх магістраў. На ўсходнім фасадзе, у аконным паглыбленні размясцілі вялікую фігуру Маці Божай з Дзіцем, якая пазней была пакрытая мазайкай (знішчана ў 1945 годзе разам з усходняй часткай касцёла).

На ранейшым перадзамчышчы («сярэднім замку») размясцілі адпаведную рэзідэнцыю вялікіх магістраў. Палац, які ўзнік тут, меў на галоўным паверсе (першым паверсе з боку дзядзінца) цудоўныя рэпрэзентацыйныя памяшканні, а яго частка з боку Нагата, зробленая ў форме абарончай вежы, належыць да найвялікшых дасягненняў еўрапейскай готыкі. Мальбарк у 1410 годзе пасля Грунвальдскай бітвы быў абложаны польска-літоўскімі войскамі на чале з каралём Уладзіславам II Ягайлам.

Рэзідэнцыя польскіх каралёў (1457—1772)

Падчас Трынаццацігадовай вайны замак быў прададзены ў 1457 годзе польскаму каралю Казіміру Ягелончыку за 190 тыс. фларынаў праз чэшскага камандзіра наймітаў Ульрыка Чарвонку, які атрымаў замак узамен на закладзеную плату, з якой выплочваў ордэн. Польскі кароль трыумфальна ўехаў у замак 7 чэрвеня 1457 года. З таго часу ажно да 1772 года гэта была адна з рэзідэнцый польскіх каралёў. Высокі замак выконваў ролю майстэрні, а вялікі рэфекторыум стаў месцам, у якім адбываліся каралеўскія мерапрыемствы. Рэзідэнцыя караля размяшчалася ў Палацы вялікіх магістраў. У другой палове XVI стагоддзя на галоўнай вежы быў усталяваны гадзіннік і рэнесансны шлем. У 1618 годзе касцёл на замку прынялі езуіты і перабудавалі ўнутраны бок у барочным стылі. 17 ліпеня 1626 года замак захапілі шведскія войскі на чале з Густавам Адольфам.

Сучаснасць

З’яўляючыся асабліва яркім прыкладам сярэдневяковага цаглянага замка, ён пазней прыйшоў у заняпад, але быў старанна адрэстаўраваны ў XIX — пачатку XX стст. Шматлікія метады кансервацыі, якія ўвайшлі цяпер у шырокую практыку, упершыню былі ўжыты менавіта тут.

Пасля жорсткіх разбурэнняў у час Другой сусветнай вайны замак быў адрэстаўраваны яшчэ раз, з выкарыстаннем дэталёвай дакументацыі, падрыхтаванай папярэднімі рэстаўратарамі.

Замак унесены ў спіс Сусветнай спадчыны.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!