За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы |
---|
За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы |
|
III ступені |
|
Арыгінальная назва |
За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы |
Краіна |
Беларусь |
Тып |
нагрудная адзнака |
Падставы ўзнагароджання |
За шматгадовую бездакорную працу на Беларускай чыгунцы (не менш за 20 гадоў) |
Дата заснавання |
1 красавіка 2014 |
Статус |
уручаецца |
Статыстыка ўзнагароджанняў |
Колькасць |
3000 (замова для першай партыі)[1]. |
Характарыстыкі |
Памеры |
знак памерам 30*40 мм + калодка памерам 30 × 25 мм |
За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, нагрудная адзнака беларускай чыгункі. Заснаваная ў 2014 годзе за шматгадовую бездакорную працу на Беларускай чыгунцы (ня менш за 20 гадоў). Мае тры ступені.
Адзнака заснавана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь № 9 ад 1 красавіка 2014[2]. На падставе пастановы загадам начальніка Беларускай магістралі Уладзіміра Марозава ад 22.04.2014 № 177Н зацверджана Палажэнне аб парадку ўзнагароджання нагрудным знакам адрознення «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».
Статут
Ганаровым нагрудным знакам узнагароджваюцца работнікі дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» і арганізацый, якія ўваходзяць у яго склад, за шматгадовую бездакорную працу на чыгуначным транспарце, поспехі ў прафесійным майстэрстве і якія адпрацавалі на Беларускай чыгунцы не менш за 20 гадоў.
Узнагароджанне адбываецца па ініцыятыве начальніка Беларускай чыгункі, па прадстаўленнях, якія ўносяць яго намеснікі, галоўны інжынер, галоўны эканаміст, кіраўнікі службаў Упраўлення, арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў.
Узнагароджанне нагрудным знакам адбываецца паслядоўна ад найніжэйшай ступені да найвышэйшай. Найвышэйшай ступенню з'яўляецца I ступень.
Нагруднай адзнакай I ступені ўзнагароджваюцца работнікі, якія прапрацавалі на Беларускай чыгунцы не менш за 30 гадоў.
Нагруднай заднакай II ступені ўзнагароджваюцца работнікі, якія прапрацавалі на Беларускай чыгунцы не менш за 25 гадоў.
Нагруднай адзнакай III ступені ўзнагароджваюцца работнікі, якія прапрацавалі на Беларускай чыгунцы не менш за 20 гадоў.
Работнікам Беларускай чыгункі, адзначаным нагрудным знакам «За добрасумленную працу…» І ступені, выплачваецца ўзнагароджванне ў памеры 45 базавых велічыняў, II ступені — 40, III ступені — 35 базавых велічыняў[3].
Апісанне
Нагрудныя адзнакі адрознення «За добрасумленную Працу на Беларускай чыгунцы». (метал, ліццё, рознакаляровая эмаль, стужка, памер знаку: 30х40 мм, памер калодкі: 30х25мм).
Пасведчанне да нагруднай адзнакі «За добрасумленную Працу на Беларускай чыгунцы»: Матэрыял — кардон з паралёнам, скуразамяняльнік цёмна-бардовага колеру, малюнак эмблемы БЧ і тэкст — блінтавае цісненне фальгою залацістага колеру.
Футляр замшавы (пластык, аксамітная тканіна, устаўка з палярону; памер — 130х180х30мм)[4].
Зноскі
Спасылкі