Жгуна-Будскі сельсавет

Жгуна-Будскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Добрушскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Жгунская Буда
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 2 верасня 1975

Жгу́на-Бу́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Жгунская Буда.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ларышчаўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Жгуна-Будскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна. У 1937 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жгунскага сельсавета[1]. 16 мая 1957 года пасёлак Вадапой уключаны ў склад горада Добруш[2]. У 1963 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Добрушскага гарсавета перададзена вёска Рассвет[3], якая 20 студзеня 1966 года вернута ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Добрушскага гарсавета[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Жгуна-Будскага сельсавета 4 населеныя пункты[5]. 2 верасня 1975 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Жгунь, сельсавет перайменаваны ў Жгунскі[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 81. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!