Пачынаў гуляць на радзіме ў клубе «Вільямсвіль», а пазней папоўніў склад наймацнейшага клуба краіны «АСЕК Мімозас», у складзе якога двойчы стаў чэмпіёнам Кот-д’Івуара.
У жніўні 2018 года на правах арэнды далучыўся да беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна[2]. Стаў трывала з’язляцца ў стартавым складзе жодзінскай каманды. У снежні 2018 года быў выкуплены «Тарпеда-БелАЗ» і стаў іграком клуба на трывалай аснове[3]. У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, часам прыцягваўся да дубля.
У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[4], дзе стаў асноўным нападнікам. У ліпені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[5] і перайшоў у гродзенскі «Нёман»[6], дзе таксама замацаваўся ў складзе.
У студзені 2021 года пакінуў «Нёман»[7] і неўзабаве быў прадстаўлены ў якасці іграка мінскага «Дынама»[8]. Замацаваўся ў аснове сталічнай каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе, з 7 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне.
У студзені 2022 года перайшоў у егіпецкі клуб «Ісмаілі»[9]. У верасні 2022 года ўкраінскі «Крыўбас» дамовіўся з «Ісмаілі» аб арэндзе футбаліста, але праз пытанні з афармленнем дакументаў пераход адбыўся ў студзені 2023 года[10]. У жніўні 2023 года перайшоў у «Крыўбас» на рэгулярнай аснове.