Юрый (Ежы) Феліцыян Сапега (люты 1680 — 3 верасня 1750) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-маёр Літоўскага войска (1708), ваявода мсціслаўскі (з 1742).
Трымаў Вількаўскае староства.
Біяграфія
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Францішка Стэфана і Ганны Крысціны з Любамірскіх. Меў братоў Яна Казіміра і Юзафа Францішка.
Навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу і за мяжой. У Вялікую Паўночную вайну стаў на бок Станіслава Ляшчынскага, атрымаў ад яго пасаду кухмістра вялікага літоўскага (1709). Пазней перайшоў да Аўгуста Моцнага. Узяў удзел у антыкаралеўскай Віленскай канфедэрацыі (1716), быў палкоўнікам Навагрудскага ваяводства.
Абіраўся паслом на соймы 1720, 1724, 1729, 1732, 1733 і 1738, быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1717.
У 1733 падтрымаў абранне на прастол Станіслава Ляшчынскага, да самай абдыкацыі належаў да найбліжэйшых да манарха асоб. Пазней вызнаў каралём і вялікім князем Аўгуста Саса.
Зноскі
Літаратура
Ежы Феліцыян Сапега — продкі |
---|
|