Ежы Радзівіл (4 лютага 1721 — 13 снежня 1754) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода наваградскі (з 1746). Староста любашанскі і новагародскі.
Біяграфія
З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Фаўстына, ваяводы новагародскага, і Барбары з Завішаў. Меў братоў Удальрыка Крыштафа, Альбрэхта і Станіслава.
Навучаўся ў піярскім «Калегіум Нобіліум» у Варшаве. Яго палітычнай кар’еры спрыяў Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька». Абріраўся паслом на сойм 1746, быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1744.
У 1744 стаў палкоўнікам гусарскай харугвы знаку каралевіча Фрыдэрыка Хрысціяна.
У шлюбе з Саламеяй Соф’яй Сапегай нашчадкаў не меў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Ежы Радзівіл (1721—1754) — продкі |
---|
|