Ежы (Юрый) Войцех Пратасевіч (польск.: Jerzy Wojciech Protasewicz (Protassowicz); 1795/1796, Боркі[1] — 1 кастрычніка 1872) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Пратасевічаў. Нарадзіўся ў сям’і Стэфана і Юзэфы. 27 красавіка 1797 года ахрышчаны ў Раготнаўскім касцёле[1].
У 1828—1837 гадах займаў пасаду маршалка шляхты Слонімскага павета[2].
Памёр 1 кастрычніка 1872 года ва ўзросце 76 гадоў. Пахаваны на могілках у в. Дварэц, магіла захавалася[3].
Зноскі