Ежы Лявінскі |
Дата нараджэння |
2 студзеня 1930(1930-01-02) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
3 мая 2022(2022-05-03) (92 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Ежы Мар’ян Лявінскі (2 студзеня 1930, Дзятлава — 3 мая 2022[1]) — каталіцкі царкоўны дзеяч, багаслоў, педагог.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Дзятлаве ў 1930 годзе. Разам з сям’ёй быў вывезены ў Сібір. Вышэйшую духоўную семінарыю скончыў у Сандаміры (Польшча), у тым жа горадзе 29 мая 1955 г. біскуп Ян Лорак (польск.) (бел. удзяліў яму прэзбітэрскае пасвячэнне.
У савецкія часы ездзіў на душпастырскую працу ў Беларусь, Расію і Казахстан. Праз шэсць гадоў душпастырскага служэння быў накіраваны на вучобу ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, пасля заканчэння якога абараніў кандыдацкую дысертацыю па кананічным праве.
З 1968 па 1990 працаваў у дыяцэзіяльнай курыі ў Сандаміры. З пачатку існавання Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў яе выкладчыкам, некаторы час прэфектам.
З’яўляўся Ганаровым капеланам Яго Святасці, Грэміяльным канонікам Сандамірскага капітулу, Ганаровым канонікам Гродзенскага капітулу.
Памёр у Доме міласэрнасці ў Каменцы (Шчучынскі дэканат) у 2022 годзе. Пахаваны на на старых каталіцкіх могілках у Гродне[2].
Зноскі