У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кунцэвіч.
Ежы Міхайлавіч Кунцэвіч — ваенны, службовец, масон.
Біяграфія
У 1809 г. — сяржант 17-га пяхотнага палка. У 1811 г. — падафіцэрскі ад’юнкт. У 1812 г. — падпаручнік, у 1813 г. — паручнік. За ўдзел у
ваенных кампаніях 1809, 1812-1813 г. атрымаў польскі залаты ордэн і крыж французскага Ганаровага легіёна (за ўдзел у бітве пад в. Панкратаўцы пад Беразіной). У 1817 г. прызнаны ў дваранстве і запісаны ў дваранскую кнігу Віленскай губерні. У 1820-х — гродскі пісар Лідскага павета.
На старых Фарных могілках г. Ліды сустракаюцца магільныя склепы Кунцэвічаў ХІХ ст.
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 3-й ст. у 1821 годзе.
Літаратура
Ежы Кунцэвіч — продкі |
---|
|